Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Маці Яўгена Васьковіча: "У сына ўсё добра, спадзяемся на хуткае вызваленне" + ліст палітвязня на волю

18.08.2015 Тэгі: палітвязні

 - У сына усё добра. Стан неблагі. Канфліктаў з начальствам калоніі няма. І знешне, і знутры адчувае сябе добра, сам сказаў. Спадзяецца ў верасні на перагляд пакарання. 17 верасня будзе прымацца гэтае рашэнне. Калі ўсё будзе добра, выйдзе раней. Калі не, то ў снежні будзе яшчэ адно кароткае спатканне. Так што нармальна ўсё, трымаемся, - радасна паведаміла маці палітвязьня карэспандэнту «Магілёўскай вясны».

Сам Яўген перадаў на волю ліст, у якім ён распавёў, чым жыў у апошні час (мова арыгінала - руская, таму прыводзім абодва варыянта):

«Працую на швейнай вытворчасці. Шыю вопратку, пасцельную бялізну і іншыя рэчы ўнутранага карыстання для калоніі і заказы з волі. Ўмовы ўтрымання нармальныя, харчаванне хоць і «нішчымнае» і аднастайнае, але задавальняючае. Здароўене турбуе. Нават не выкарыстаў усю медбандэроль, якую атрымаў яшчэ ў снежні. Вітамінаў, вядома, не хапае, але дзякуючы перадачам і доўгім спатканнях, іх запас трохі папаўняецца.

Лісты і астатнюю карэспандэнцыю атрымліваю рэгулярна. Заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца. Шмат планаў і ідэй з'явілася для далейшай дзейнасці, многае зразумеў і ўсвядоміў. Стаў больш дыпламатычны, чым быў раней. З'явіліся мэтанакіраванасць і ўпэўненасць у сваіх дзеяннях.

На бліжэйшых выбарах цалкам падтрымліваю пазіцыі сваіх паплечнікаў па Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Вельмі цаню мудрасць кіраўнікоў арганізацыі ў абраным імі кірунку. Лічу гэта гістарычным рашэннем, якое захавае непахісны імідж арганізацыі і не дазволіць рэжыму атрымаць новых ахвяр у выглядзе палітычных зняволеных. А сусветная грамадскасць сама ўбачыць і зробіць свае высновы.

Хачу падзякаваць усіх тых дарагіх людзей, якія памятаюць пра мяне, падтрымліваюць і пішуць. Дзякуй вам за гэта! Асаблівую падзяку выказваю ўсім маім родным, што ў цяжкую хвіліну не асудзілі мяне, а падтрымалі і далі мудрае жыццёвае навучанне. Асабліва мама - самы дарагі і любімы для мяне чалавек. Менавіта яна ўклала ў мяне ўсе чалавечыя каштоўнасці і прывучыла любіць свабоду. Дзякуй маме за яе прыгажосць, дабрыню і любоў!».

________________________________________________________________________________________________

«Работаю на швейном производстве. Шью одежду, постельное белье и другие вещи внутреннего пользования для колонии и заказы со свободы. Условия содержания нормальные, питание хоть и «постное» и однообразное, но удовлетворительное.

Здоровье не беспокоит. Даже не использовал всю медбандероль, которую получил ещё в декабре. Витаминов, конечно, не хватает, но благодаря передачам и длительным свиданиям, их запас немного пополняется.

Письма и остальную корреспонденцию получаю регулярно. Всегда в курсе происходящих событий. Много планов и идей появилось для дальнейшей деятельности, многое понял и осознал. Стал много дипломатичнее, чем был раньше.

Появились целеустремленность и уверенность в своих действиях. На предстоящих выборах целиком поддерживаю позиции своих соратников по Белорусской Христианской Демократии. Очень ценю мудрость руководителей организации в выбранном ими направлении.

Считаю это историческим решением, которое сохранит непреклонный имидж организации и не позволит режиму получить новых жертв в виде политических заключенных. А мировая общественность сама увидит и сделает свои выводы.

Хочу поблагодарить всех тех дорогих людей, которые помнят обо мне, поддерживают и пишут. Спасибо вам за это!

Особую благодарность выражаю всем моим родным, что в трудную минуту не осудили меня, а поддержали и дали мудрое жизненное наставление. Особенно мама – самый дорогой и любимый для меня человек. Именно она вложила в меня все человеческие ценности и приучила любить свободу. Спасибо маме за её красоту, доброту и любовь!».