Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Ці забаронена фатаграфавць у будынку адміністрацыі Ленінскага раёну?

21.08.2015

Журналіст-фрылансер Алесь Буракоў 21 жніўня наведаў адміністрацыю раёну з нагоды рэгістрацыі дачкі. Падчас наведвання ён убачыў графік працы тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і вырашыў сфатаграфаваць яго. Буракоў зрабіў некалькі здымкаў, перш чым да яго падышла жанчына ў форме ахоўніка і пачала патрабаваць, каб фрылансер спыніў здымку.


- Яна наогул пачала сябе неяк неадэкватна паводзіць. Калі я спытаў, які нарматыўны акт забараняе здымаць у будынку адміністрацыі, яна адказала, што гэта ўнутраная інструкцыя. Аднак нічога даць яна мне не змагла, а на мае роспыты пачала груба казаць, каб я не грубіў. Пры гэтым яна прадставілася, прадэманстравала бэйдж - Ілона Міхайлава.У выніку, прыйшлося пакінуць заўвагу ў Кнізе прапаноў і заўваг. Крыху пазней прадстаўнік Адміністрацыі распавёў мне, што жанчына - супрацоўніца дэпартамента аховы Ленінскага раёна і што яна не павінна была забараняць здымаць графік работы камісіі. Ён сказаў, што менавіта ў дэпартамент маю скаргу і адправяць.
Спадзяюся, што маю правату прызнаюць, - расказаў Алесь Буракоў карэспандэнту "Магілеўскай вясны".