Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

22.08.2015 Тэгі: палітвязні

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных вязняў – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, і заклікае беларускія ўлады да наступных крокаў, скіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў. 

Пра гэта 22 жніўня заявіў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.   

“Вызвалення палітычных вязняў доўгі час патрабавалі беларуская і міжнародная праваабарончая супольнасць, а таксама краіны Еўразвязу і ЗША. Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае гэты крок беларускіх уладаў. Але, па-першае, не ўсе палітычныя вязні вызваленыя на сённяшні дзень. Не трэба забываць пра тых трох маладых людзей, якія, на нашую думку, былі беспадстаўна затрыманыя і ўтрымліваюцца ў мінскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Іх беспадстаўны пераслед мы прызнаем палітычна матываваным. Па-другое, хацелася б спадзявацца, што вызваленне палітычных вязняў будзе першым крокам да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”, - адзначыў праваабаронца.  

Паводле Стэфановіча, рэпрэсіўны механізм, які склаўся ў дзяржаве, рэпрэсіўнае заканадаўства і практыка застаюцца нязменнымі. Як прыклад ён прывёў пераслед журналістаў-фрылансераў, наяўнасць заканадаўчых нормаў, якія наўпрост пярэчаць міжнародным нормам у галіне правоў чалавека, як крымінальны артыкул 193-1, што прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

“Такая сітуацыя робіць верагодным з’яўленне новых палітвязняў. Таму вельмі важна, каб былі наступныя крокі, скіраваныя на паляпшэнне становішча з асноўнымі грамадзянскімі і палітычнымі правамі – свабодай слова, свабодай атрымання і распаўсюду інфармацыі, свабодай асацыяцыяў, свабодай мірных сходаў, свабодай сумлення і так далей”, - звярнуў увагу Стэфановіч.   

ПЦ "Вясна" заклікае ўлады Беларусі да гэтых крокаў, падкрэсліў праваабаронца.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"