Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Кастрычніцкай РВК падлічылі подпісы за кандыдатаў у Прэзідэнты

23.08.2015

22 жніўня адбылося паседжанне Кастрычніцкай РВК аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі. Усяго прысутнічала 10 членаў камісіі з 13. З незалежных назіральнікаў за працэдурай сачыў праваабаронца Барыс Бухель.

- 20 жніўня я падаў заяву ў выбарчую камісію з просьбай паведаміць аб парадку арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі, а таксама аб допуску мяне да назірання за працэдурай праверкі падпісных лістоў, подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных на любым этапе праверкі і ў любы час. Мяне своечасова папярэдзілі і запрасілі, а інфармацыя пра паседжанне была загадзя размешчана на сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, - паведаміў Барыс Бухель.

На сустрэчы абвясцілі, што па колькасці сабраных подпісаў на першым месцы апынуўся Аляксандр Лукашэнка, на другім - Віктар Цярэшчанка, а на трэцім - Сяргей Гайдукевіч. Пры гэтым з 8589* подпісаў за Цярэшчанку самі ж зборшчыкі выкраслілі 2000 тысячы. Яшчэ ў аднаго кандыдата, Улаховіча, выявілася, што з 428** чалавек, якія падпісаліся за яго, 302 не пражываюць у Кастрычніцкім раёне. Прапаноўваем поўную табліцу:



- Было прынята рашэнне адбіраць не па 20%, а па 21% ад здадзеных подпісаў, якія падлягаюць праверцы, а таксама выбіраць падпісныя лісты для праверкі выпадковым чынам, -
адзначыў Барыс Бухель. - За працэдурай я разам з назіральнікамі ад БРСМ і ветэранскай арганізацыі сачыў з залы. Бачыць, што менавіта напісана ў падпісных лістах ні я, ні іншыя назіральнікі не маглі, бо было далёка. Пазней я нагадаў старшыні камісіі, што падаваў заяву з просьбай даць мне магчымасць бачыць змест падпісных лістоў і непасрэдна назіраць за працэдурай іх праверкі, а таксама з просьбай паведаміць, дзе і ў які час яна будзе праходзіць. У адказ ён сказаў, што я кожны раз падаю падобную стандартную заяву, і што сёння апошні дзень для дачы пісьмовага адказу, у якім ён адкажа на ўсе пытанні. Я ўдакладніў, ці будзе гэта стандартны адказ з адмовай. Старшыня адказаў: "Так, будзе стандартны адказ".

Камісія зацвердзіла пяць груп, кожная з якіх будзе правяраць подпісы за аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты. Праверка подпісаў будзе праводзіцца як самімі членамі камісіі, так і спецыялістамі адпаведных службаў.

Барыс Бухель зазначыў, што пасля паседжання папрасіў апублікаваць на сайце адміністрацыі табліцу ўсіх агучаных лічбаў.

- Па рэакцыі некаторых членаў камісіі відаць было, што яны не супраць. Аднак старшыня стаў пярэчыць, сказаўшы, што ўсе лічбы будуць пазначаны ў пратаколе. Тады я звярнуўся да камісіі з просьбай прагаласаваць. Старшыня сказаў, што яны над маёй прапановай падумаюць, і што паседжанне скончана.