Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных і заклікае ўлады да наступных крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Заява

24.08.2015 Тэгі: палітвязні

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Заява

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных і заклікае ўлады да наступных крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

22 жніўня стала вядома, што Указам А.Г. Лукашэнкі былі памілаваны і вызвалены з месцаў пазбаўлення волі шэсць палітычных зняволеных – Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Юры Рубцоў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных зняволеных і адзначае наступнае:

-- Вызваленне палітычных зняволеных і іх рэабілітацыя з’яўлялася адным з асноўных патрабаванняў беларускай і міжнароднай праваабарончай супольнасці.

-- Умовы вызвалення ўсіх шасці былых палітычных вязняў не прадугледжваюць аднаўлення іх у грамадзянскіх і палітычных правах у сувязі з наяўнасцю не знятай (не пагашанай) судзімасці. Дадзеная акалічнасць дазваляе ўладам ажыццяўляць кантроль за іх жыццём і грамадска-палітычнай дзейнасцю, а пры пэўных умовах можа быць выкарастана ў мэтах іх далейшай ізаляцыі. Наяўнасць непагашанай судзімасці пазбаўляе кожнага з іх права вылучацца ў якасці кандыдата на выбарах усіх узроўняў.

-- На дадзены момант у СІЗА № 1 пад вартай на перыяд вядзення следства застаюцца моладзевыя актывісты Вадзім Жаромскі і Максім Пякарскі, крымінальны пераслед якіх, па нашым меркаванні, носіць палітычны характар.

-- Адсутнасць крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне абароны правоў чалавека ў краіне, пакідаюць магчымасць ажыццяўлення крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Толькі рэальныя дзеянні, скіраваныя на адмову ад рэпрэсіўнага заканадаўства і практыкі абмежавання грамадзянскіх і палітычных правоў, аднаўленне шырока палітычнага плюралізму, галоснасці, а таксама імкненне дзяржаўных органаў да выканання сваіх канстытуцыйных і міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека з’яўляюцца гарантыяй, што ў будучым мы не суткнемся з праявамі рэпрэсій у дачыненні да іншадумцаў і апанентаў дзеючай улады.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады:

-- Прыняць захады, накіраваныя на поўнае аднаўленне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленых палітвязняў.

-- Адмяніць усе працэсуаальныя рашэнні, якія дазваляюць трымаць пад вартай В. Жаромскага, М. Пякарскага на перыяд правядзення расследвання.

-- Прадпрыняць дзеянні, скіраваныя на далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Мінск, 24 жніўня 2015 года

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"