Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

За Лукашэнку з 8354 подпісаў несапраўднымі прызналі 7

31.08.2015

У апошні дзень лета, 31 жніўня, прайшло паседжанне выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёну г. Магілёва, на якіх паведамілі вынікі праверкі подпісаў выбаршчыкаў, пастаўленых за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Нагадаем, што падчас гэтай выбарчай кампаніі было прынята рашэнне браць для праверкі 21% ад усёй колькасці пададзеных подпісаў.

 

Аляксандар Лукашэнка

 

З 8354 подпісаў за кандыдата Аляксандра Лукашэнку, адабраных для праверкі у Ленінскім РВК, несапраўднымі прызналі 7 (0,08% ад усей колькасці правераных). Гэта выклікае пэўныя пытанні, улічваючы значную колькасць сабраных увогуле. Што цікава, ў Кастрычніцкім РВК з 6636 подпісаў несапраўднымі таксама апынуліся 7. Мо гэта шчаслівая лічба Аляксандра Рыгоравіча?

У выніку прызналі сапраўднымі 39774 подпісы, пададзеныя ў Ленінскагі выбаркаму і 31594 – у Кастрычніцкі.

 

Сяргей Гайдукевіч

У Ленінскай РВК правяралася 22 падпісных лісты з 343 подпісамі. Колькасць несапраўдных – 7. У Кастрычніцкай РВК знайшлі больш памылак: з 1058  недаставернымі прызналі 29. Колькасць прызнаных правадзейнымі у Ленінскай камісіі – 1628, у Кастрычніцкай – 5010.

 

Таццяна Караткевіч

 Найбольш супярэчлівы для беларускай апазіцыі кандыдат у прэзідэнты па Ленінскаму раёну мае вынік у 10 недаставерных подпісаў з 503 узятых на кантроль, а па Кастрычніцкаму раёну – 8 з 435. Ленінская РВК пастанавіла прызнаць даставернымі 2385 подпісаў, Кастрычніцкая РВК2065.

 

Мікалай Улаховіч

Ініцыятыўная група беларускага казака падавала 539 подпісаў у Ленінскую камісію, з якіх на праверку накіравалі 81. У выніку, недаставерным прызналі толькі 1 подпіс. У Кастрычнікай камісіі зарэгістравалі толькі 120 здадзеных подпісаў, таму праверылі ўсяго 25 чалавек. Недаставерным таксама прызналі 1 подпіс. Такім чынам, Ленінская РВК "дапусціла" 387 подпісаў, Кастрычніцкая – 119.

 

Віктар Цярэшчанка

Найбольш цікавы персанаж выбарчай кампаніі – Віктар Цярэшчанка і ягоная ініцыятыўная група.

 Вось што распавеў назіральнік ад БХК Аляксей Колчын, які назіраў за паседжаннем Ленінскай РВК:

 - Першапачаткова правяралася 216 падпісных лістоў з 2606 подпісамі. У выніку праверкі недаставернымі прызнана 633 подпісы, альбо 24,3%. Гэта больш, чым мы агучвалі раней, бо прышлі вынікі яшчэ адной экспертызы, і колькасьц недаставерных подпісаў вырасла. Прычыны недаставернасці - друк рукапісных графаў падпісных лістоў на прынтары, запаўненне графаў з датамі і подпісамі адной асобай, недаставерныя дадзеныя выбаршчыкаў.  Пасля была праведзена дадатковая праверка 164 падпісных лістоў з 1861 подпісам. Прызнана недаставернымі 342 подпісы (338 надрукаваныя графы і 4 выбаршчыкі склалі з прадстаўнікамі ВК акты аб недаставернасці подпісаў). Такім чынам, з правераных 4467 подпісаў недаставернымі прызнана 975, альбо 21,8%. У выпадку, калі сумарная колькасць несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, выяўленых пры праверках, складзе больш за 15% ад агульнай колькасці правераных подпісаў у падпісных лістах, далейшая праверка подпісаў спыняецца і ўсе подпісы выбаршчыкаў у здадзеных падпісных лістах не ўлічваюцца пры вызначэнні выніку збору подпісаў выбаршчыкаў.Ленінская РВК пастанавіла не ўлічваць усе 13093 подпісы, пададзеныя за Цярэшчанку ў камісію.

Не лепш склалася для кандыдата сітуацыя ў Кастрычніцкім раёне. З 1347 адабраных для праверкі подпісаў, 567 апынуліся несапраўднымі. Дагляд яшчэ 982 подпісаў паказаў – з усёй колькасці подпісаў 643 з’яўляюцца недаставернымі, што складае 27,3% ад агульнай лічбы. Такім чынам, і Кастрычніцкая РВК прыняла рашэнне не залічваць усе пададзеныя за Цярэшчанку подпісы.

Адзначым, што з незалежных назіральнікаў на паседжаннях прысутнічалі Аляксей Колчын (Ленінская РВК) і Барыс Бухель (Кастрычніцкая РВК).