Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Рома даехаў да нас

02.09.2015

- Я ня ведаю, што са мной будзе, калі мне стукне 30. Для мяне зараз галоўнае – рух у жыцці, калі ты не звязаны з адным і тым жа месцам. Я зразумеў сваю натуру і прыняў яе.

Рома Свечнікаў – знакавая фігура для пакалення беларускамоўных мілленіялаў,  тых, чые дзяцінства змясцілася паміж развалам СССР і трэцім прэзідэнцкім тэрмінам Лукашэнкі. Тры гады таму хлопец адлічыўся з універа, узняў заплечнік і паехаў усмоктваць свет. Спачатку адзін, а потым са сваёй спутніцай Вольгай Палевіковай ён праехаўся па Сібіры, Манголіі, Паўднева-усходняй Азіі, Іране, ЗША, Канадзе, Цэнтральнай і Лацінскай Амерыцы. За паходам Свечнікава можна было назіраць праз 34mag.net, на лэйблы якога і выйшлі дзве часткі кніжкі “Рома едзе”.

Менавіта прадставіць другую частку кнігі і прыехалі Рома з Вольгай, аднак на працягу сустрэчы магілёўцаў больш цікавілі падрабязнасці вандроўкі.

- У 18 год я дабраўся да Кітая, дзе крыху павандраваў, пасля чаго захапіўся ідэяй “павалацужыць” вакол свету. У гэтым узросце ўсе ўспрымаецца па іншаму, здаецца што ўвесь свет – это нешта чароўнае, далекае. За два с паловай гады вандровак гэта пачуцце крыху знікла, затое з’явілася нейкае адчуванне… свабоды, напэўна.

- Манголы топяць экскрыментамі. Дрэваў у краіне вельмі мала, таму для суворых зімаў, калі слупок тэрмометра апускаецца, яны бяруць з запасьніка брыкеты з фекаліяў. Дарэчы, цяпла з іх больш, ды гараць яны павольна.

- Мама маіх тэкстаў ня чытала спачатку. Вядома, яна была незадаволеная, што я з'ехаў, але падчас skype-канферэнцыі з Мінскам, калі мы былі ў Балівіі, прызналася, што ўжо даравала і ганарыцца. Як я калісьці ёй сказаў «Нарадзіла самурая - трывай». Хоць яна да гэтага часу спадзяецца, што я адноўлены ва універсітэце і буду програмистом.


- У Мінск было цяжка вяртацца, таму што нічога не змянілася. У маім родным раёне аўтазавода не з'явілася нічога новага - тыя ж назвы, будынкі, людзі. І гэта пасля яркіх гарадоў Азіі, Амерыкі. Пасля прыезду паўгода жыў з абвостранымі пачуццямі. У падарожжы табе неабходна пастаянна шукаць ежу, клапаціцца пра бяспеку, а дома - халадзільнік. Адкрыў, узяў што хочаш, з'еў колькі хочаш. Ноччу можаш спакойна спаць, нічога не баючыся. Не мог заснуць з закрытай фортачкай - занадта ціха. Па падобным прынцыпе, напэўна, жывуць тыя, хто прыехаў з вайны. Для іх яна ніколі не скончыцца, як і для мяне - падарожжа.

- За час паездкі я вельмі змяніўся. Стаў больш касмапалітам, стаў памяркоўней ставіцца да іншых людзей. У розных краінах прыходзіць разуменне, што вось гэтаму чалавеку важна вось гэта, а другому - вось гэта. І ты павінен нармальна ставіцца да культурных адрозненняў, таму што інакш рызыкуеш здароўем, а то і жыццём. Пры гэтым ты вучышся разумець людзей, ўнікаць як-то ў іх жыццё. Я б замест арміі адпраўляў дзяцей у такія вандроўкі. Мне здаецца, у іх можна шмат чаму навучыцца.


Сустрэча з Ромай цягнулася больш за дзве гадзіны. Сярод аўдыторыі – людзі такога ж узросту, што і сам Свечнікаў, акрамя некалькіх сталых мужчынаў і жанчынаў. Напрыканцы слухачам раздалі сувеніры ў выглядзе налепак і дыскаў.