Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У цэнтры Магілёва з'явілася мемарыяльная шыльда ў гонар Валянціна Ермаловіча

04.09.2015 Тэгі: дапамога

Мерапрыемства прымеркавалі да 90-годдзя з Дня нараджэння славутага магілёўца. Шыльда размесцілася паміж гандлевым цэнтрам "Бум" і крамай "Час пік", у доме №46 па вул. Першамайскай, бо доўгі час Ермаловіч жыў тут. Зрабіў яе майстар Уладзімер Конанаў, сябра Беларускага Саюза мастакоў. Прыблізны кошт - каля 2 тысяч даляраў. Усю суму сабралі без дзяржаўнай фінансавай дапамогі.

На ганаровым адкрыцці 3 верасня прысутнічалі прадстаўнікі гарадской улады, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), куды ўваходзіў Ермаловіч, а таксама журналісты, артысты і простыя грамадзяне. 

Падчас сустрэчы, слова ўзялі выкладчык МДУХ, гісторык Ігар Пушкін і намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч, якія адзначылі ўнесак дзеяча ў грамадскае і культурнае жыцце Беларусі. 

Валянцін Ермаловіч быў акцёрам Пінскага (1950-1954) і Магілёўскага (1954-1956) абласных драматычных тэатраў, выкладчыкам Магілёўскага вучылішча культуры (1956-1985). Адначасова кіраваў Магілёўскім народным тэатрам Палаца культуры завода штучнага валакна, тэатральным калектывам медыцынскіх работнікаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, Краснапольскі народным тэатрам (1978-1992), быў рэжысёрам Бялыніцкага народнага тэатра юнага гледача (1993-1998). З 1992 года Ермаловіч ўзначаліў народны тэатр «Валянцін» Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу, які працуе да гэтага часу. У 2004 годзе Валянцін Ермаловіч сышоў з жыцця.