Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскія апазіцыянеры сустрэліся з выбаршчыкамі

23.09.2015 Тэгі: выбары

Пра тое, што Ленінская выбарчая камісія дазволіла сустрэчу ў актавай залі СШ №21, стала вядома толькі за два дні да яе. Магчыма, таму большасць месцаў так і засталіся пустымі.

Пачала размову са слухачамі старшыня Ленінскай РВК Вольга Клімянкова, якая з дзяжурнай усмешкай распавяла, што выбарчая камісія ледзь не адразу задаволіла просьбу магілёўскіх апазіцыянераў на правядзенне сустрэчы з выбаршчыкамі. Пасля гэтага яна саступіла трыбуну старшыні АГП па Магілёўскай вобласці Уладзіміру Шанцаву і сябру партыі “БНФ-Адраджэнне” Зміцеру Салаўёву.

- Што адбылося ўза 5 год, што Лукашэнка знаходзіўся ва ўладзе? Нічога! Беларуская валюта упала больш, чым украінская, кошты ўзраслі. Былі абяцаны нам заробкі ў 1000 даляраў - а цяпер што? – Уладзімір Шанцаў распачаў сваю прамову з даволі звыклых абвінавачванняў у адрас дзеючай улады. – Гэтага няма. Па узроўню інфляцыі мы займаем адно з найпершых месцаў у свеце. І гэта толькі калі браць апошнія 5 год яго праўлення.

Шанцаў таксама папракнуў мясцовыя ўлады за тое, што людзі не могуць нават выказвацца, калі ім нешта не падабаецца:

- У нас няма свабоды мірных сходаў. Усе, што нам дазволілі – гэта сабірацца на стадыёне “Хімік” на ускрайку Магілёва. Я лічу, што гэта здзек, бо калі мы ладзім акцыю, дык робім гэта, каб як мага больш людзей дазналася пра яе. Такім чынам, мы б маглі моцна заявіць, напрыклад, пра нашую пазіцыю па расейскай ваеннай авіябазе ў Беларусі.

Зміцер Салаўёў падтрымаў калегу:

- Беларусь уцягваецца ў ваенныя авантуры Расіі. На нашай тэрыторыі база будзе знаходзіцца 15 гадоў. Пры гэтым, ніякім падаткам яна не абкладаецца. Па Канстытуцыі нашай краіны, крыніцай улады ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Але ж ці памятаеце вы, каб у нас нешта спыталі пра нашае жаданне мець ваенных іншай дзяржавы на нашай тэрыторыі? Мо які рэферэндум? Не, нас проста пакінулі перад фактам, - заявіў сябра БНФ.

Тэма расійскай авіябазы выклікала даволі шмат водгукаў з залы, прычым усе – негатыўныя. Былы ваенны Віктар Болдзін выказаў думку, што з-за гэтага Беларусь будзе сярод першых мішэняў падчас магчымага канфлікту.

Яшчэ больш размоў ішло пра Астравецкую АЭС. Асноўны пасыл – яна не патрэбна, бо таннай электраэнэргіі людзі усё роўна не дачакаюцца, а небяспечнасць выкарыстання і неверагодная дарагавізна робяць гэты праект непрывабным для Беларусі. Чаму ж яе вырашылі пабудаваць?

- Галоўны бярэ крэдыты, якія потым асядаюць у кішэнях чыноўнікаў. Проста гэта выдатны спосаб распілу. Але ж расплочвацца за яго прыдзецца нам, - выказаўся падчас выступу грамадскі актывіст Алесь Страх.

Што датычна выбараў, пытанняў пра іх было нешмат. Цікава, што вядучыя Шанцаў і Салаўёў некалькі разоў “падшпільвалі” старшыню Ленінскай РВК Клімянкову сваімі выказваннямі пра парушэнні на выбарах, аднак яна ніяк не адрэгавала.

- Гэта проста фарс, калі на выбарчым участку атрымоўваецца наведвальнасць у 123% са 100% мажлівых. Ці калі незалежным назіральнікам не даюць нармальна адсочваць выбарчы працэс.

З зала задаюць пытанне, што ж тады рабіць і за каго галасаваць. На гэта Шанцаў адзначыў, што на выбары калі ён і пойдзе, то толькі як назіральнік.

- Гэта – камедыя абсурду. Удзельнічаць у гэтым азначае падтрымаць гэта, - адзначыў член АГП.

- Дык можа гэта проста крыўда на тое, што ваш кандыдат не сабраў сто тысяч подпісаў?

- Па некаторых разліках, ніхто не сабраў патрэбныя сто тысяч. Ну ці бачыў хіба хто людзей, якія збіралі подпісы за Улаховіча? Проста Лябедзька ды Калякін мелі мужнасць прызнацца, што яны не здолелі пераадолець мяжу ў 100 тысяч подпісаў.

Адное з самых балючых пытання сустрэчы – чаму ў Магілёве засталося так мала дэмакратаў.

- Тут шмат фактараў. Многія баяцца, напрыклад, страціць працу. Многія апусцілі рукі, многія з'ехалі. Няма магутных інфармацыйных крыніц. Шмат, словам, прычын. На гэтую сустрэчу мало прыйшло і таму, што не было шмат часу, каб даць добрую рэкламу гэтаму мерапрыемству. Пры гэтым мы развесілі шмат лістоў у гэтым раёне з прапановай прыйсці да нас сення сюды. Аднак калі мы ў наступны раз ішлі міма гэтага месца, то ўбачылі, што менавіта нашыя лістоўкі сарвалі. Рэклама ноутбукаў, продаж бульбы – гэта ўсё вісіць тыднямі, а нашага ўжо на наступны дзень  няма, - сумна распавёў Шанцаў.

Сустрэча заняла крыху больш гадзіны. Напрыканца Салаўёў ды Шанцаў спыталі, ці ёсць у каго пытанні.

Аднак прысутныя дэмакраты, жуналісты і іншыя людзі пытанняў да іх не малі.