Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

За два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў у цэнтры Магілёва бачна толькі ... Лябедзьку

28.09.2015 Тэгі: выбары

На плошчы Леніна вісіць расцяжка, якая нагадвае аб тым, што 11 кастрычніка насельніцтва павінна пайсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за сваю будучыню (хутчэй за ўсё, стабільнае і квітнеючую). Побач - лайтпостер з такім жа сэнсам і практычна ідэнтычнай візуалізацыяй.



Чым далей ад плошчы Леніна - тым менш напамінаў пра выбары. Наступны банер, які апавядае пра падзею года, сустракаецца толькі на будынку гасцініцы "Ліра", што каля гімназіі №3. Зрэдку ў вокнах і на дзвярах крамаў трапляюцца каляровыя раздрукоўкі фармату А4. Асаблівай вытанчанасцю адрозніваюцца акенцы банкаматаў «Беларусьбанка», дзе перыядычна вылазіць карцінка з інфармацыяй аб выбарах.



Іншай інфармацыі, якая тычыцца выбараў, кар «МВ» у цэнтры не сустрэў. Толькі друкаваны Анатоль Лябедзька красаваўся побач з казіно «Фараон», маўкліва прапаноўваючы мільён новых працоўных месцаў. Гэта прытым, што ён з прэзідэнцкай гонкі ўжо выбыў.


Аніякіх напамінаў пра спадароў Гайдукевіча, Улаховіча і Лукашэнку на вуліцах не было, як і пра гаспадарыню Караткевіч. Толькі на мінулым тыдні ў паштовых скрынях грамадзян з'явіліся ўлёткі, у якіх распавядалася пра біяграфію ды дасягненні кандыдатаў у прэзідэнты.

апошні здымак - spring96.org