Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

На выбарчым участку навучэнцам давалі паштоўкі і магніты

06.10.2015 Тэгі: выбары

Па словах назіральніка Алеся Буракова, у першай палове дня на ўчастак для датэрміновага галасавання прыйшло 19 навучэнцаў Магілёўскага Дзяржаўнага Політэхнічнага каледжа. Для іх ужо былі загадзя нарыхтавалі віншавальныя імянныя паштоўкі і магніцікі.

-  Адразу з бюлетэнем для галасавання, маладым людзям выдаваліся паштоўкі і магніцікі, - пракаментаваў сітуацыю Алесь Буракоў. 

Дадзеная сітуацыя можа сведчыць аб тым, што студэнтаў цэнтралізавана адправілі галасаваць. Калі ж дадаць тое, што паштоўкі былі імяннымі, то гэта можна разглядаць яшчэ і як спосаб кантролю "наведвання" выбарчага ўчастку.

Акрамя гэтага, некаторыя члены камісіі тэлефанавалі навучэнцам, каб тыя прыйшлі і прагаласавалі.

- Літаральна тэлефануюць і прапаноўваюць стаць аднімі з першых, хто прыняў удзел у галасаванні, - дадаў назіральнік.