Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскіх студэнтаў «просяць» схадзіць на выбары і не ўдзельнічаць у акцыях

07.10.2015 Тэгі: выбары

Студэнтка Н. з МДУ ім. А. А. Куляшова паведаміла, што дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта 6 кастрычніка зрабіў невялікі рэйд па некаторым студэнцкім групам і агітаваў наведаць выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць.

- Прамых пагроз не было. Проста зайшоў і сказаў, што трэба ўсім абавязкова схадзіць прагаласаваць. Матываваў гэта тым, што мы, маўляў, - маладыя людзі і менавіта мы павінны вырашаць, якую будучыня нам выбіраць. За каго галасаваць - ён не ўдакладняў. Галоўнае - прагаласаваць. У інтэрнаце на вуліцы Ленінскай (інтэрнат №1 МДУ ім. А. А. Куляшова), наколькі я ведаю, таксама ўсім настойліва рэкамендавалі наведацца на ўчасткі, але высяленнем або іншымі праблемамі там пакуль не пагражалі.

Яшчэ дэкан сказаў, каб мы ні ў якім разе не ўдзельнічалі ва ўсякіх мітынгах і дэманстрацыях, каб потым не было праблем, - распавяла студэнтка.

 Адзначым, што 5 кастрычніка, за дзень да пачатку датэрміновага галасавання, МДУ імя. А. А. Куляшова прыняў акцыю "Наш год-наш выбар", падчас якой у будынку ВНУ сабраліся прадстаўнікі ўсіх магілёўскіх універсітэтаў, а таксама прадстаўнікі выканаўчай улады, у тым ліку старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Асноўнай мэтай акцыі было распавесці пра выбары, як пра ўнікальную з'яву, якая вырашае лёс краіны. Удзельнічалі ў ёй толькі прадстаўнікі праўладных структураў і студэнты.