Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўская міліцыя гатовая да выбараў

08.10.2015 Тэгі: выбары

Магілёўская міліцыя да заканчэння выбараў пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта будзе доўжыцца да панядзелка, 12 кастрычніка.

 - Для аказання дапамогі ў тэрытарыяльныя РАУС вобласці адкамандзіраваныя супрацоўнікі апарата і некаторых падраздзяленняў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Адным словам, сіл і сродкаў для падтрымання стабільнай аператыўнай абстаноўкі дастаткова. Разам з тым, на час датэрміновага галасавання і, асабліва, у дзень выбараў да месцаў размяшчэння органаў улады і кіравання, у тым ліку да іншых асабліва важных аб'ектах набліжаны нарады, задзейнічаныя на ахову правапарадку ў сістэме адзінай дыслакацыі, - перадае афіцыйны сайт УУС Магаблвыканкама словы начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўніка міліцыі Аляксандра Сяргеева.

Гэта сведчыць аб тым, што праваахоўныя органы горада і вобласці чакаюць магчымыя несанкцыянаваны акцыя і пікеты, пры тым, што дагэтуль ні водная з палітычных сілаў, прадстаўленых у Магілёве, не заявіла аб неабходнасці правядзення паслявыбарчых акцый.

Таксама нагадаем, што 6 кастрычніка дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ ім. А. А. Куляшова падчас наведванняў студэнцкіх груп сказаў студэнтам устрымацца ад удзелу ва ўсялякага роду мітынгах.