Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

“Кандыдаты ідуць да людзей”

08.10.2015

Праваабаронца знайшоў у мясцовай газеце ускосныя доказы прымусовага характару сустрэч з даверанымі асобамі аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

У нататцы "Кандыдаты ідуць да людзей", апублікаванай у №40 газеты "Веснік Магілёва" ад 7 кастрычніка, паведамляецца, што "давераныя асобы А. Р. Лукашэнка – старшыня Магілёўскага гарвыканкама У.У.Даманеўскі і дырэктар ТРК "Магілёў І. Б. Акуловіч на мінулым тыдні правялі у Магілёве два дзясяткі сустрэч. У панядзелак Уладзімір Уладзіміравіч пагутарыў са студэнтамі ВНУ абласнога цэнтра".

Праваабаронца Барыс Бухель, прачытаўшы тэкст, прыйшоў да высновы, што гэта з'яўляецца доказам таго, што кіраўніцтва арганізацый і прадпрыемстваў задзейнічала адміністрацыйны рэсурс, каб забяспечыць напоўнены зала.

- Хачу звярнуць увагу на тое, што не пазначана дзе, з кім, калі і ў які час прайшлі гэтыя сустрэчы. Відавочна, што на прадпрыемствах, установах і арганізацыях, куды доступ супернікам Лукашэнкі забаронены, - сказаў праваабаронца.

Словы Барыса Бухеля пацвярджаюцца тым фактам, што ў Кастрычніцкім раёне было аб’яўлена  толькі пра адну сустрэчу Ірыны Акуловіч з выбаршчыкамі. На ёй прысутнічалі каля ста чалавек. Абмяркоўваліся там, у асноўным, пытанні сацыяльна-бытавога плана, а не перадвыбарная праграма. Таксама была сустрэча даверанай асобы Уладзіміра Даманеўскага ў Доме культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя Кірава, дзе таксама прысутнічала каля сотні чалавек. Але аб іншых сустрэчах ніякой інфармацыі не было. Як заўважыў праваабаронца Аляксей Колчын, у Ленінскую раённую камісію не было ніводнай заявы на сустрэчу з выбаршчыкамі ў памяшканні.

Таксама Барыс Бухель звярнуў увагу на тое, што ў гэтым жа тэксце далі спрэчную інфармацыю пра сустрэчу кандыдата Гайдукевіча з выбаршчыкамі:

- Сяргея Гайдукевіча відавочна абялілі. 2 кастрычніка ён павінен быў асабіста выступаць перад выбаршчыкамі ў актавых залах будтрэста №17, размешчаным у Кастрычніцкім раёне, і СШ №21 размешчанай у Ленінскім раёне. Аднак сам ён не прыехаў і за яго давялося выступаць яго давераным асобам Еўстратаву і Яфімавічу. У будтрэст на сустрэчу прыйшло 14 чалавек, у тым ліку разам з 7-ю абавязанымі асобамі, у школу - 9 чалавек. Аднак у нататцы гэты факт затушаваны наступнымі словамі «С. В. Гайдукевіч месцам для сустрэчы з нашымі гараджанамі выбраў будтрэст №17. А яго давераная асоба У. І. Яфімавіч пагутарыў з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №21 ». З гэтага чытач можа зрабіць выснову, што Гайдукевіч ўсё-ткі выступіў у будаўнічым трэсце. А пра тое, што на сустрэчу прыйшло мізэрная колькасць людзей, не сказана зусім, - падзяліўся меркаваннем Барыс Бухель.