Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Колькі патрэбна дзяржаўных рэсурсаў, каб правільна павесіць дзяржаўны сцяг?

09.10.2015

9 кастрычніка Алесь Шаўцоў у 15 гадзін 14 хвілін сфатаграфаваў на сцяне СШ №10, дзе месціцца УВК №153, перагарнуты да гары нагамі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Гэта было б не так цікава, каб пад ім не было плаката "Выбары", дзе чырвона-зяленае палотнішча адлюстравана даклада, то бок прыклад, як вешаць сцяг быў. 

Няшчасным магілёўцам даводзіцца аддаваць свой голас пад перавернутым дзяржаўным сімвалам - што гэта? Здзек над дзеючай уладай? Дыскрэдытацыя выбараў? Звычайная памылка?
Мы прыкладаем інструкцыю з надзеяй на тое, што няшчасныя людзі разбяруцца з тым, як правільна вешаць дзяржаўны сцяг. Мы разумеем, што гэта можа быць складана, але ўсё ж такі верым, што адказныя за "перакрут" здольны перамагчы ў гэтай няроўнай бітве сцяга і чалавека (мо і не з першай спробы, але ў вас усе атрымаецца!).