Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Мёртвыя бессаромныя душы. Участковы выбаркам на траціну завысіў колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова

10.10.2015 Тэгі: выбары

Назіральнікі Барыс Бухель і Наста Тарасенка на працягу ўсяго тыдня сачылі за выбарчым працэсам. Да апошняга дня ўсё ішло добра - парушэнняў з боку камісіі, па іх словах, не было. Аднак усё змянілася літаральна за апошнія хвіліны.

- Пасля першай змены, адразу пасля апячатвання кабінета, я са старшынёй участковай выбарчай камісіі №117 Яўгенам Аверкіным пайшоў у актавую залу, каб агледзіць месца асноўнага дня галасавання і абмеркаваць з ім месцы для размяшчэння назіральнікаў. Падчас нашай гутаркі я выказаў надзею ў пытальнай форме, што нашы дадзеныя па колькасці прагаласаваўшых супадуць, як на датэрміновым галасаванні, так і ў асноўны дзень. Старшыня засаромеўся, пасля чаго сказаў, што не супадуць, - распавёў Барыс Бухель.- Напрыканцы дня галасавання прыйшоў старшыня Яўген Аверкін і назваў працэнт прагаласаваўшых датэрмінова па Беларусі. Дзяжурылі намеснік старшыні Аксана Адамава і сакратар Алена Астапенка, якія сталі лічыць свой адсотак. Наста Тарасенка, якая таксама знаходзілася там, сказала ім, што на ўчорашні дзень было каля 13% і выказала здагадку, што сёння, у апошні дзень датэрміновых выбараў, дойдзе да 20%, бо да абеду на ўчастку было 77 чалавек, а пасля абеду ўсяго 33 выбаршчыка, і гэтыя лічбы ў назіральнікаў і членаў камісіі супалі цалкам. На гэта ёй адказалі, што гэта не так, што да абеду, маўляў, шмат людзей набегла, ледзь не кірмаш, натоўп народу была – нібыта, чалавек дзвесце было.


Што здарылася далей, распавядае сама Наста:


- Мы спраўджвалі свае дадзеныя з дадзенымі камісіі літаральна праз кожныя 5-10 подпісаў на працягу ўсіх дзён датэрміновага галасавання. У нас практычна ўсе супадала ідэальна. Я яшчэ парадавалася, што ўсё так гладка праходзіць. У канцы апошняга дня мы падвялі нашы вынікі - у нас выйшла, што за 5 дзён датэрміновага галасавання прагаласавала 370 выбаршчыкаў. Той жа лічбы асабіста я чакала і ў камісіі.
Аднак калі вывесілі пратакол, я не магла паверыць сваім вачам. 565 чалавек. Яны проста прыпісалі 195 лішніх чалавек, якія, нібыта, "прыбеглі" у апошні дзень, 10 кастрычніка. Я не хачу казаць, як павяла сябе камісія - мне проста брыдка, - для Насты Тарасенка, як назіральніка, гэта былі першыя выбары і яна, па яе словах, іспытала сапраўдны шок ад такой нахабнай хлусні.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначыў, што дно скрыняў для галасавання не апячатана і ня апламбавана.


- Да таго ж, на пластылінавых пломбах, якой апламбаваныя дзверы ў кабінет УВК №117, адбітак пячаткі без нумара гэтай УВК. Дзверы, у адрозненне ад сейфа, ня абклейваюць палоскай паперы з подпісамі членаў УВК і назіральнікаў. Думаю, не трэба казаць, колькі дадатковых бюлетэняў і за каго апынецца ў скрыні для датэрміновага галасавання. Да спісаў выдачы бюлетэняў назіральнікаў і блізка не падпусцяць. Ніхто, таксама, не будзе правяраць подпісы выбаршчыкаў. Зразумела, чаму старшыня сам прапаноўваў назіральнікам распісвацца на аклеечных палосках паперы для сейфа і скрыні для галасавання, але толькі адзін раз абклеіў такім чынам дзверы. Потым ён апячатваў пячаткай без нумара, - паведаміў Барыс Бухель.