Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўская мытня стабільна папаўняе дзяржаўную казну

26.10.2015

За 9 месяцаў гэтага года супрацоўнікі Магілёўскай мытні выявілі 1697 адміністрацыйных правапарушэнняў. Кошт канфіскаваных тавараў у два разы перавышае суму за мінулы год.

Адзін з рэгулярных спосабаў папаўнення дзяржаўнага бюджэту - кантрафактны алкаголь і спіртазмяшчальныя вадкасці. У траўні 2015 мытня канфіскавала ў кіроўцы з Расіі 1,5 тыс. літраў алкаголю коштам каля Br270 млн. У сакавіку 2015 года гэты ж чалавек затрымліваўся за незаконную перавозку 1730 літраў медыцынскага антысептыку, які змяшчаў 95% спірту.

У прэс-рэлізе Магілёўскай мытні таксама пазначана, што за 9 месяцаў прагнозныя паказчыкі па напаўненні даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту выкананы на 102,2%.

За студзень - верасень бягучага года Магілёўская мытня выпусціла каля 60 тысяч партый тавараў (на 1,6% больш за аналагічны перыяд мінулага года). Пры гэтым колькасць экспартных дэкларацый ўзрасла на 3,3%, імпартных - на 13%, што кажа аб тым, што айчынная эканоміка дагэтуль значна больш спажывае, чым вырабляе.  У тавараабароце з краінамі-членамі Мытнага саюза зарэгістравана больш як 75 тысяч статыстычных дэкларацый. Што цікава, ва ў адсоткавым азначэнні дадзеныя па таварам з Мытнага саюза - колькі яго ўсяго і адкуль менавіта ён ідзе - не пазначаны. 

здымак-mogilev.customs.gov.by