Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве хтосьці раскідаў кветкі ля крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

29.10.2015

29 кастрычніка адзначаецца ў Беларусі як Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць акцыі памяці і праводзяцца жалобныя мерапрыемствы.


У Магілёве атрымалася інакш: каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій невядомыя або невядомы бязладна раскідалі штучныя кветкі, якія звычайна знаходзяцца на вертыкальнай бэльцы крыжа.


Адзначым, што сам Крыж на працягу доўгіх гадоў быў у дрэнным стане, пакуль напачатку кастрычніка гэтага года гарадскія ўлады не замянілі яго на новы.


Рэпрэсіі на гэтым месцы ажыццяўляліся ў другой палове 30-х гг ХХ стагоддзя. Да таго, як туды пачалі звозіць ахвяр тэрору, на гэтым месцы знаходзіўся жывёльныя могільнікі. Непрыемная праўда пра расстрэлы была агучана ўжо ў часы перабудовы, а першы крыж упершыню усталявалі ў 1989.


Фота-FB Зміцера Салаўёва