Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскі абласны суд не апраўдаў удзельніка Народнага сходу

06.12.2011 Тэгі: суд
Уладзімір Шанцаў. Фота Радыё Свабода
Уладзімір Шанцаў. Фота Радыё Свабода

6 снежня Магілёўскі абласны суд разгледзеў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава. Палітык абскарджваў рашэнне Ленінскага раённага суду аб вынясенні яму штрафу ў памеры 1,4 мільёны рублёў за арганізацыю Народнага сходу ў Магілёве 8 кастрычніка.

Суддзя Навітанюк палічыў, што прысуд раённага суду законны і не мае падставаў для адмены яго рашэння.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суд доўжыўся ўсяго 30 хвілін.

"Вырак абласнога суду чакаемы. Нават няма словаў яго каментаваць. Рашэнне ўжо было падрыхтавана загаддзя. У суддзе была толькі фармальная працэдура", - гаворыць праваабаронца.

Уладзімір Шанцаў мае намер надалей змагацца за адмену рашэння раённага суду:

"Буду скардзіцца ў вышэйстаячыя інстанцыі, бо не адчуваю сваёй віны. Я праводзіў Народны сход паводле Закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", а пакаралі мяне за парушэнне Закону "Аб масавых мерапрыемствах". Самі міліцыянты спачатку гэта прызнавалі. Нават склалі адміністратыўны пратакол аб парушэнні Закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходаў", аднак потым справу перакваліфікавалі. Буду скардзіцца да самога камітэта ААН па правах чалавека. Гэта відавочнае парушэнне правоў".

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"