Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Алесю Шаўцову прапанавалі абскардзіць тое, да чаго ён нават не мае доступу.

03.11.2015 Тэгі: затрыманні

Алесь Шаўцоў прасіў распачаць крымінальную справу па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса РБ («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі») пасля таго, як міліцыянты забралі бел-чырвона-белы сцяг і затрымалі яго на Віленскім рынку Магілёва падчас пікету ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.
У сваёй скарзе Шаўцоў паведамляў, што супрацоўнікі міліцыі забралі яго ў пастарунак з-за таго, што ў яго не было з сабой дакументаў, якія б сцвярджалі асобу. Пры гэтым праваахоўнікі таксама канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг, які назвалі, па словах апазіцыянера, «забароненай сімволікай», здзекваліся і пагражалі яму за стаўленне да расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна.


У адказ актывісту прышоў ліст за подпісам старэйшага следчага міжраённага аддзела Следчага камітэта маёра юстыцыі Рубанава, у якім паведамлялася, што адбылася праверка, якая не вызначыла аніякіх парушэнняў з боку АМАП-аўцаў.


Шаўцоў папрасіў, каб яму далі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы, аднак у адказе ад 30 кастрычніка начальнік Магілёўскага міжраённага адзела Шляханаў патлумачыў, што “праверка праведзена досыць усебакова, аб’ектыўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейснага заканадаўства”.
Пры гэтым, згодна з 474 артыкулам Крымінальна-Працэсуальнага Кодэкса, права грамадзян на азнаямленне з матэрыяламі справы, нібыта, не прадугледжана. З гэтай нагоды Шаўцову ў ягонай просьбе адмовілі і прапанавалі абскардзіць гэтае рашэнне у суд Ленінскага раёна, пракуратуру ці Упраўленне Следчага Камітэта па Магілёўскай вобласці, калі ён не згодны.


- Не вельмі зразумела, як магчыма паўнавартасна абскардзіць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, калі не даюць магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы, - лічыць праваабаронца Барыс Бухель. – З законнасцю такой адмовы нам яшчэ толькі трэба будзе разабрацца.

Адзначым, што ў гэты раз ліст ад супрацоўнікаў міліцыі быў ужо на беларускай мове.