Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Хто адказвае за мінулыя выбары?

08.11.2015 Тэгі: выбары


Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна адмовілася абвясціць вынікі прэзідэнцкіх выбараў па кожным з участкаў.

Нагадаем, што Барыс Бухель ў сваёй заяве прасіў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна даць інфармацыю аб выніках галасавання па кожнаму участку.


Калі верыць адказу за подпісам кіраўніка адміністрацыі Міхаіла Галушкова, прадаставіць інфармацыю, якую запатрабаваў у сваёй заяве праваабаронца Барыс Бухель, не ўяўляецца магчымым.

«Запытаная інфармацыя ў кампетэнцыю адміністрацыі не ўваходзіць», - напісаў у адказе Галушкоў.

Чыноўнік аргументаваў гэта спасылкай на артыкул 24 Выбарчага кодэкса, заявіўшы, у прыватнасці, што “на раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады ўскладзены, ў першую чаргу, задачы арганізацыйнага і тэхнічнага характару: утварэнне участкаў для галасавання і ўчастковых камісій па правядзенні выбараў, прадастаўленне памяшканняў для размяшчэння камісій і неабходнага абсталявання”. Таксама адміністрацыя Кастрычніцкага раёна спаслалася на тое, што падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з артыкулам 27 ВК, забяспечваюць тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым, у сваім адказе адміністрацыя не раскрывае, якая менавіта структура можа даць адказ на запыт Бухеля. Пры гэтым, частка 2 арт.13 Выбарчага кодэкса абавязвае распарадчыя органы інфармаваць грамадзян пра сваю працу па правядзенні выбараў і выніках галасавання.


Праваабаронца рыхтуецца абскардзіць адказ чыноўнікаў у вышэйстаячых  органах.