Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Мікіту Фартуха афіцыйна прызналі невінаватым

21.11.2015 Тэгі: затрыманні

Ленінскі РАУС паведаміў, што справа ў дачыненні да валанцёра БСДП (Грамада) спынена ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.


Мікіту Фартуха затрымалі 15 лістапада падчас збору подпісаў пад петыцыяй супраць «Дэкрэта аб дармаедах». Тады на плошчы Зорак ягонай дзейнасцю зацікавіліся некалькі чалавек у цывільным, пасля чаго з'явіўся міліцыянт і суправадзіў Фартуха ў пастарунак па вуліцы Крыленкі. Там яго пратрымалі каля гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.


У адказ на дзеянні міліцыі актывіст напісаў скаргу. Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Калацілкін ў сваім адказе прызнаў, што Мікіта Фартух нічога не парушаў і пры жаданні можа азнаёміцца ​​з матэрыяламі справы. Праваабаронца Барыс Бухель лічыць такі адказ ўзорным:
- Адказ змяшчае ўсю патрэбную інфармацыю. Акрамя таго, ён адназначны - няма ніякай размытасці і «вады». Мікіта Фартух нічога не парушыў, такім чынам адміністрацыйнай справы супраць яго быць не можа. Добра, што Калацілкін ў сваім адказе ўказаў на магчымасць азнаямлення з матэрыяламі. На жаль, часцей за ўсё ў справах, якія маюць палітычную афарбоўку, такой магчымасці імкнуцца пазбавіць. Але тут усё добра, - пракаментаваў адказ РАУС Бухель.

здымак-euroradio.fm