Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Актывісты БХД пераконвалі бабруйчан, што аборты - гэта дрэнна

22.12.2015 Тэгі: акцыі

Падчас вулічнай акцыі “У абарону жыцця”, апалагеты хрысціянскай дэмакратыі раздавалі інфарм-матэрыялы ды гутарылі з мінакамі.

Падзею зладзілі у цэнтры Бабруйска. Падчас акцыі затрыманняў не было. Актывісты раздавалі спецыяльныя ўлёткі “За семейные ценности”, “Я таксама чалавек” і іншую прадукцыю незарэгістраванага аб’яднання.

Акцыя ладзілася ў межах глабальнай кампаніі БХД “Моцная сям’я – моцная Беларусь”:

“Аборты – адна з самых балючых праблемаў нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы здзяйсняем супраць саміх сябе. Усяго ў Беларусі за пасляваенны перыяд (з 1945 г. па 2015 г.) было абартавана каля 8 млн. 700тыс. дзяцей. Амаль цэлая Беларусь”, - адзначана у афіцыйным прэс-рэлізе кампаніі.

здымкі - bchd.info