Відэа

Архіў

Студзень 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Выстава мастака-мадэрніста Монікі Лемяшонак адкрылася ў выставачнай залі на вул. Болдзіна

15.01.2016 Тэгі: грамадства

У Монікі  з дзяцінства стаіць дыягназ "спінальная аміятрафія", які не дазваляе дзяўчыне хадзіць. Аднак гэта не перашкодзіла ёй правесці ўжо дваццатую па ліку персанальную выставу.

Выстава атрымала назву «Рэчы як людзі».

- Тэма выставы - рэчы, рэчы як у прамым сэнсе - тыя, што атачаюць нас паўсюль, так і рэчы, як сітуацыі, якія здараюцца з намі. Усе працы сённяшняй выставы напісаны ў авангардным напрамку "сімвалізм". Над кожнай карцінай я б прапанавала спыніцца і падумаць, - тлумачыць канцэпт Моніка.

На выставу сабраліся ў асноўным школьнікі і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі - журналісты, мастакі, скульптары, фатографы і настаўнікі, большая частка з якіх знаёмыя са працамі Лемяшонак па папярэдніх выставах, апошняя з якіх адбылася яшчэ ў 2011 годзе ў музеі імя П. Масленікава.

- У яе працах больш за ўсё мне падабаецца маляўнічасць. Ведаеце, цяпер шмат хто любіць, чамусьці, змрочныя сюжэты, апакаліптычная. А ў яе, нягледзячы на досыць цяжкія выпрабаванні, якія паслаў Бог, атрымліваецца глядзець на свет пазітыўна, - падзялілася сваім меркаваннем аб выставе настаўнік з мастацкай школы Лілія Андрэеўна, якая прывяла на яе сваіх вучняў.

Большасць гасцей таксама станоўча ацанілі працы мастака. Некаторыя нават фатаграфаваліся насупраць яе палотнаў і прасілі аўтограф.

Выстава працягнецца да 31студзеня.

Моніка Лемяшонак - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998г., 2002г., 2004г.). Уладальнік дыплома 1-ай ступені Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» 2005.