Відэа

Архіў

Верасень 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Праваабаронцы склалі даведнік, які будзе карысны, у тым ліку, магілёўскім журналістам

16.01.2016

У электронным выданні «Праваабарончая дзейнасць у Беларусі» сабраная базавая інфармацыя пра правы чалавека, якая можа быць карысная журналістам у працы з гэтай тэматыкай.

Укладальнікі даведніка ставілі перад сабой задачу даць чытачу агульнае ўяўленне пра правы чалавека і праваабарончую дзейнасць, іх асноўныя характарыстыкі, азнаёміць з глабальнай сістэмай, створанай пад эгідай ААН для прасоўвання і абароны правоў чалавека. Гэтая інфармацыя суправаджаецца карыснымі спасылкамі на асноўныя дакументы ў галіне правоў чалавека, сайты міжнародных праваабарончых механізмаў, няўрадавых арганізацый і прадстаўлена з акцэнтам на абавязальніцтвы беларускай дзяржавы ў рамках гэтых механізмаў абароны правоў чалавека.

Таксама, з практычнага пункту гледжання, журналістам, якія пішуць пра правы чалавека, будзе цікавая і карысная такая частка даведніка як «Праваабаронцы рэкамендуюць журналістам». Там сабраныя спасылкі на тэматычныя даклады, справаздачы, агляды, кіраўніцтвы і іншыя выданні, відэакурсы, якія падрыхтаваныя такімі беларускімі арганізацыямі, як Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Моладзевая праваабарончая група - Беларусь, у тым ліку з удзелам міжнародных НДА, і адлюстроўваюць сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне. Таксама рэкамендуюцца брашуры і артыкулы, падрыхтаваныя самімі журналістамі, сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, пра тое, як правільна і карэктна асвятляць тую ці іншую тэму. 

Даведнік можна спампаваць у фармаце pdf па гэтай спасылцы.

Даведнік створаны сумеснымі намаганнямі асацыяцыі "Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр" і Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў рамках супрацоўніцтва з рэдакцыямі рэгіянальных выданняў Беларусі для спрыяння з'яўленню ў рэгіянальнай прэсе больш разнастайных і грунтоўных матэрыялаў на тэму правоў чалавека.

ПЦ "Вясна"