Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Суд над Хамратавым, Здобнікавым і Гарбаценкай не адбыўся

20.01.2016 Тэгі: затрыманні, суд

Аляксандра Хамратава, Зміцера Здобнікава і Юрыя Гарбаценку затрымалі, калі яны прыйшлі ў якасці назіральнікаў на паседжанне ў Магілёўскі раённы суд.

- Утраіх мы збіраліся на працэс, які павінен быў адбыцца ў 14:30. У 14:28 мы зазірнулі ў залу і ўбачылі суддзю Леўчанку. Мы запыталі, ці адбудзецца судовы працэс, на што ён адказаў, каб мы выйшлі. Мы запыталі яшчэ раз. Ён ізноў адказаў тое ж самае. 

Мы засталіся ў калідоры. Праз некалькі хвілін з'явіўся міліцыянт, які заявіў, што мы парушаем правапарадак, ледзь не дэбош зладзілі. У выніку, нас затрымалі. Зараз нас павінны судзіць у судзе Магілёўскага раёну, - паведаміў Зміцер Здобнікаў нашаму карэспандэнту.

Пасля затрымання хлопцаў адвезлі ў Ленінскі РАУС, адкуль яны зноў павінны былі трапіць у Магілёўскі раённы суд для разгляда іх справы. Туды яны накіраваліся толькі каля 19:10. Аднак працэс не адбыўся.

Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, які суправаджаў хлопцаў пасля інцыдэнту, тое, што адбывалася ў судзе – цырк.

- Ім інкрымінуюць “Непавагу да суда”, арт. 24.1 КаАП. Але міліцыянты не склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. То бок іх нават не павінны судзіць. Існуе толькі пратакол затрымання і пратакол агляду. Акрамя таго, якая можа быць непавага да суда, калі сам судовы працэс не пачаўся? - каментуе сітуацыю Бухель.

- Таксама ёсць пытанне, чаму іх вырашылі судзіць у судзе Магілёўскага раёну. Правапарушэнне, нібыта, здарылася тут, але ж сам суд знаходзіцца на тэрыторыі Леніскага раёну – і тады справа павінна разглядацца ў Ленінскім раённым судзе, - зазначыў праваабаронца.

Па ягоных словах, падтрымаць Хамратава, Здобнікава і Гарбаценку прыехала дастаткова шмат людзей, родных. Але міліцыянт адмовіўся запускаць усіх унутр залы на паседжанне.

- Тады прыйшлося тлумачыць супрацоўніку унутраных спраў, што і як павінна быць. Толькі праз спрэчку мы здолелі зайсці ўнутр.Але суда так і не адбылося. Хамратава і ягоных паплечнікаў адвезлі ва ў ізалятар часовага ўтрымання. Перад гэтым Здобнікаў вырашыў пракансультавацца з адвакатам і папрасіў усіх пакінуць іх сам насам. Адзін з міліцыянтаў не паслухаўся і пачаў замінаць ім. Ізноў прыйшлося рабіць заўвагі, потым яшчэ адвакат падключылася, - кажа Барыс Бухель.

Суд над Аляксандрам Хамратавым, Зміцерам Здобнікавым і Юрыем Гарбаценкай адбудзецца заўтра, 21 студзеня. Абараняць іх будзе адвакат.

Адзначым, што раней Хамратаў неаднаразова пісаў скаргі на дзеянні суддзі Леўчанкі. Ён жа першы паведаміў пра тое, што суддзя атрымаў вымову за разгалошванне інтымных падрабязнасцяў справы “транссэксуала”, калі газета “Вячэрні Магілёў” парушыла кодэкс прафесійнай дзейнасці журналістаў і надрукавала пікантныя моманты з жыцця жыхара вёскі Макаранцы Магілёўскага раёну.