Відэа

Архіў

Верасень 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Дзяржаўная газета правяла акцыю, якую ўлады забаранілі магілёўскай моладзі тры гады таму

21.01.2016 Тэгі: акцыі

Напрыканцы кастрычніка 2012-га маладыя магілёўцы вырашылі правесці акцыю “Абдымашкі”, але гарвыканкам забараніў ім гэта рабіць. Затое у “Весніка Магілёва” і БРСМ зараз перашкодаў не было.

У халодныя і не заўсёды сонечныя зімовыя дні усім нам так хочацца трохі больш цяпла. Таму напярэдадні Міжнароднага дня абдымкаў (21 студзеня – прым. рэд.) журналісты «Весніка Магілёва» выступілі з ініцыятывай - выйсці на вуліцы горада і падарыць магілёўцам часцінку свайго душэўнага цяпла.”, - напісала ў артыкуле “Замест словаў – абдымкі” карэспандэнт газеты Екацярына Льдова. Да журналістаў далучыліся іх калегі з гарадскога сайта Mycity.by, а таксама члены БРСМ. Дзяўчыны зладзілі сваю акцыю на цэнтральнай вуліцы горада – Ленінскай. Усё доўжылася каля адной гадзіны. Трэба прызнацца, мы самі не чакалі, што абдымкі прынясуць столькі пазітыўных эмоцый, цяпла, весялосці і ўсмешак і нашым добраахвотным удзельнікам, і нам самім”, - піша Екацярына Льдова.  

Тры гады таму, у кастрычніку 2012 года, некалькі магілёўцаў вырашылі зладзіць такую самую акцыю (“Дзень абдымак” адбываецца некалькі раз на год). Абвесткі з’явіліся прыкладна за два тыдні да мерапрыемства. Да адмысловых старонак у сацсетках далучаліся людзі. Арганізатары даслалі заяўку на правядзенне акцыі ў гарвыканкам, каб не парушаць закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Аднак напярэдадні самой акцыі гарвыканкам забараніў “Абдымашкі”, патлумачыўшы, што у горадзе ёсць спецыяльна адведзенае для масавых акцый месца – стадыён па вуліцы Чалюскінцаў, які знаходзіцца далека ад цэнтра Магілёва. Арганізатары вырашылі не праводзіць акцыю, патлумачыўшы, што такі падыход супярэчыць самой ідэі мерапрыемства.

За тры гады закон “Аб масавых мерапрыемствах” не змяніўся. Гэта значыць, што ці то мясцовая ўлада верціць заканадаўствам, як хоча, ці то“Веснік” трэба прыцягнуць да адказнасці. Які ж варыянт верны?

Здымкі - vestnikmogileva.by | vk.com/YLclub