Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Справу супраць Хамратава, Гарбаценкі і Здобнікава спынілі, суд не знайшоў у дзеянні складу адміністрацыйнага правапарушэння

22.01.2016 Тэгі: суд

Аляксандра Хамратава, Зміцера Здобнікава і Юрыя Гарбаценку затрымалі, калі яны прыйшлі ў якасці назіральнікаў на паседжанне ў Магілёўскі раённы суд.

- Утраіх мы збіраліся на працэс, які павінен быў адбыцца ў 14:30. У 14:28 мы зазірнулі ў залу і ўбачылі суддзю Леўчанку. Мы запыталі, ці адбудзецца судовы працэс, на што ён адказаў, каб мы выйшлі. Мы запыталі яшчэ раз. Ён ізноў адказаў тое ж самае. Мы засталіся ў калідоры. Праз некалькі хвілін з'явіўся міліцыянт, які заявіў, што мы парушаем правапарадак, ледзь не дэбош зладзілі. У выніку, нас затрымалі. Зараз нас павінны судзіць у судзе Магілёўскага раёну, - паведаміў Зміцер Здобнікаў нашаму карэспандэнту адразу пасля затрымання 20 студзеня. Іх абвінавацілі ў "непавазе да суда".

21 студзеня адбылося першае судовая паседжанне, на якім затрыманыя прадставілі сваю версію таго, што адбывалася і заявілі хадайніцтвы.У выніку, было задаволена хадайніцтва, па якім на наступнае разбіральніцтва выклікаклі сярод сведак суддзю Леўчанку.

Акрамя яго, падчас паседжання выступілі сакратары Магілёўскага раеннага суда Фомінава и Аляшкова, а таксама адвакат Ганчароў, які таксама абвінаваціў Хамратава, Гарбаценку і Здобнікава ў непавазе да суда.

Фомінава падчас свайго выступу заявіла, што 20 студзеня яна дапамагала суддзі Леўчанке. Па яе словах, яна бачыла ў той дзень Хамратава, Здобнікава і Гарбаценку, але шуму на калідоры яна не чула, хлопцы паводзілі сабе ціха и спакойна. Звычайна, як паведаміла дзяўчына, усе тое, што адбываецца на калідоры, добра чутна і ў яе.Яна адзначыла, што судовы працэс, на які яны прыйшлі праводзіць маніторынг, пачаўся толькі ў пачатку чацвертага.

Пасля Фомінавай выклікалі яе калегу сакратара Аляшкову, якая звычайна працуе з Леўчанкай. У той дзень яна займалася іншымі справамі, таму яе падмяняла Фомінава. Аднак менавіта да Аляшковай звярнуўся суддзя, калі спатрэбілася састаўляць пратакол аб адміністрацыйным праванарушэнні.

- Ён патэлефанаваў мне, я прыйшла. Ён папрасіў саставіць пратакол з ягоных словаў, - паведаміла суду жанчына.

Пры гэтым яна не ведала, што Хамратаў, Гарбаценка і Здобнікаў павінны былі даць паказанні і пакінуць подпіс. Хамратаў звярнуў на гэта ўвагу:

- Мы не бачылі пратакола, там няма нашых подпісаў. Але нам нават яго не паказалі.

Аляшкова заявіла, што яна выконвае толькі тэхнічную працу і не ведае, як састаўляюцца пратаколы.

Трэцім сведкай стаў адвакат Ганчароў, які знаходзіўся ў кабінеце суддзі Леўчанкі падчас інцыдэнта.

-Яны адчынялі дзверы, задавалі шмат пытанняў. У мяне склалася ўражанне, што яны вырашылі дэзарганізаваць работу суда, - заявіў Ганчароў. - Мы сядзелі і абмяркоўвалі працоўныя пытанні, а яны мяшалі. Леўчанка ветліва папрасіў зачыніць дзверы, але яны не паслухаліся. Гэта непавага да суда.

Спачатку суддзя, а потым і Зміцер Здобнікаў запыталі, хто менавіта заходзіў у кабінет суддзі. Спачатку Ганчароў заявіў, што не памятае дакладна, бо хлопцы былі хто ў акулярах, хто ў шапцы, а пасля заявіў, што калі судзяць траіх, то ўсе і заходзілі.

У матэрыялах справы была запіска, у якой адвакат піша, што хлопцы выказалі непавагу да суда. Калі Хамратаў запытаў, ці сам ён пісаў гэтую запіску, Ганчароў абмежаваўся словамі, што там стаіць ягоны подпіс. Аднак суддзя Ігар Шведаў прынудзіў адваката казаць прама. Высветлілася, што запіску друкаваў Леўчанка, нібыта, са слоў Ганчарова. 

Апошнім сведкай быў суддзя Леўчанка:

- Да майго кабінета прыйшлі Здобникаў, Хамратаў, Горбаценка. Шумелі, адчынялі і зачынялі дзверы, патрабавалі патлумачыць, чаму не пачынаецца працэс. Паводзілі сябе ўзбуджана, мешалі мне працаваць. Я ветліва прасіў іх пачакаць і не чапаць мяне. Аднак яны працягнулі. Тады я вырашыў тэлефанаваць у міліцыю.

Аднак гэта ледзь не ўсе, што ўспомніў Станіслаў Леўчанка. На пытанні суда і хлопцаў хто менавіта зазірнуў у ягоны кабінет, колькі разоў гэта было, калі ён выклікаў міліцыю і як ён даручыў складаць пратакол, мужчына адказаў, што ён не памятае. Як і тое, ці часта да яго ў кабінет звяртаюцца людзі.

- Падчас вашай працы было такое, што людзі адчынялі дзверы кабінета і нешта запытвалі?, - звярнуўся да Леўчанкі Здобнікаў.

- Я не памятаю. Да мяне любыя грамадзяне, ды сабакі могуць зайсці, - нечакана адказаў суддзя, чым выклікаў смех сярод прысутных. - Я маю на ўвазе, што не памятаю, я даўно працую там ужо. 

За гэта выказванне суддзя Ігар Шведаў зрабіў яму заўвагу, што ён павінен адказваць карэктна.

Цікава тое, што Станіслаў Леўчанка не памятаў нават пра тое, ці выносілі яму дысцыплінарнае спагнанне па скарзе Хамратава, якое адбылося зімой 2015 года. Таксама як і тое, што Зміцер Здобнікаў пісаў скаргу на ягоную маці Надзею Леўчанку, галоўнага рэдактара газеты "Вячэрні Магілёў", якая дапусціла з'яўленне нашумелага артыкула пра транссэксуала. Гэтым суддзя Магілёўскага раённага суда зазначыў, што ніякіх асабістых матываў для пераследа хлопцаў у яго не было.

У выніку разгляда справы, суддзя Ігар Шведаў не знайшоў у дзеянні Хамратава, Гарбаценкі і Здобнікава склада адміністрацыйнага праванарушэння.