Відэа

Архіў

Верасень 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

«Справа аб усмешках» дайшла да Вярхоўнага суда

25.01.2016 Тэгі: суд

Юрый Гарбаценка атрымаў адказ ад намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары ў адказ на свой зварот, у якім прасіў растлумачыць, у якім нарматыўна-прававым акце забараняецца ўсміхацца падчас судовага разбіральніцтва.

Нагадаем, што раней старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка стаў на бок суддзі Юліі Трапынінай, якая заявіла, што зала суда - не месца для усмешак.

Сам інцыдэнт здарыўся 19 лістапада. Падчас судовага працэсу праваабаронца Аляксандр Хамратаў неаднаразова прасіў Трапыніну растлумачыць ягоныя правы, на што суддзя чатыры разы адмоўляла. Гэта выклікала ўсмешку ў таварыша Хамратава Юрыя Гарбаценкі, які прыйшоў на паседжанне, каб падтрымаць праваабаронцу. Такія паводзіны было расцэнены суддзёй, як «нетактоўныя».

Пасля незадавальнення скаргі старшынёй абласнога суда, Гарбаценка звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай растлумачыць, у якім нарматыўна-прававым акце ўсталяваны і прапісаны парадак паводзін падчас судовага паседжання для тых гараджан, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі працэсу. Таксама, актывіст прасіў удакладніць, дзе прапісана, што ўсмешка - гэта паводзіны, якія з'яўляюцца не тактоўнымі ў дачыненні да суду.

Адказаў Юрыю намеснік старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Забара, які падтрымаў сваіх калегаў:

- Устаноўлена, што Ваш зварот разгледжаны ў Магілёўскім абласным судзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а адказ на яго з'яўляецца падрабязным і матываваным.
Дадаткова тлумачым, што функцыі па падтрыманні парадку ў залі судовага паседжання адносяцца да кампетэнцыі старшынствуючага. Удзельнікі грамадзянскага судаводства, а таксама ўсе грамадзяне, якія знаходзяцца ў зале судовага пасяджэння, абавязаны выконваць падчас судовага пасяджання усталяваны парадак і беспярэчна падпарадкоўвацца адпаведным распараджэнням старшынствуючага (арт. Арт. 270, 271 ГПК).

Такім чынам, усмешкі ў зале суда прызнаныя нетактоўна на самым высокім узроўні.