Відэа

Архіў

Чэрвень 2018
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Забойца праваабаронцы Аляксандра Шачанка атрымае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі

26.01.2016

Магілёўская абласная пракуратура скончыла падрыхтоўку крымінальнай справы па забойству грамадзянскага актывіста і праваабаронцы з Быхаўскага раёна.

Амаль год Аляксандра Шачанок лічыўся зніклым без вестак, перш чым аператыўнікі знайшлі ягоны труп 27 чэрвеня 2015 году ў лесе каля вёскі Вароніна Быхаўскага раёна.

У апошні раз Шачанка бачылі 27 жніўня 2014 г. у Быхаўскім раённым судзе, дзе праходзіў разгляд пазова актывіста ў дачыненні да яго суседа, які абвінавачваўся ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Меркавалася, што на апошнім пасяджэнні Аляксандар Шачанок выступіць з хадайніцтвам аб змене меры стрымання адказчыку, паколькі той нібыта выказваў пагрозы ў яго адрас.

Пра знікненне Аляксандра Шачанка паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які стэлефанаваўся з яго жонкай, якая сказала, што не ведае пра месцазнаходжанне мужа з 27 жніўня. Яна думала, што ён знаходзіцца на кватэры ў Магілёве, аднак яго там не знайшлі. Мабільнага тэлефона у актывіста не было. У яго забойстве прызнаўся 37-гадовы мужчына, які першапачаткова абвінавачваўся па зусім іншых артыкулах - крадзяжы і захоўванні боепрыпасаў. Гэта апынуўся сын таго суседа, з якім у Шачанка адбыўся канфлікт.

Абласная пракуратура высветліла, што 27 жніўня 2014 года авбінавачаны знаходзіўся ў аўто, прыпаркаванага паблізу будынка раённай падатковай інспекцыі. Убачыўшы Шачанка, абвінавачаны прапанаваў таму сесці ў аўтамабіль і пагаварыць. Падчас размовы праваабаронца атрымаў удар электрашокерам, пасля чаго быў збіты. Ён памёр на месцы.

Абвінавачаны вывез труп ў лясны масіў паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна, дзе закапаў пад карэнішчам паваленай бярозы, а потым спаліў пашпарт і пенсійнае пасведчанне Шачанка.

Дзеянні зламысніка кваліфікаваныя па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 ст.377 (знішчэнне афіцыйных дакументаў), ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў) і ч.1 ст.206 КК Рэспублікі Беларусь ( рабаванне). Заканадаўствам за здзейсненыя злачынствы прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў. Крымінальная справа накіравана ў суд Быхаўскага раёну.

Аляксандр Шачанок вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднаразова звяртаўся са скаргамі ў праваахоўныя органы адносна неправамерных, на яго думку, дзеянняў асобных супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС, якія пасля падвяргаліся дысцыплінарным спагнанням свайго кіраўніцтва. Займаўся праваабарончай дзейнасцю, вывучаў заканадаўства, дапамагаў людзям.