Відэа

Архіў

Верасень 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Група магілёўцаў просіць дабудаваць корпус БРУ, замест таго, каб праводзіць «імітацыю выбараў у Палату прадстаўнікоў»

01.02.2016 Тэгі: грамадства

Больш за паўсотні гараджан падпісаліся пад зваротам прэзідэнту Расійскай федэрацыі і беларускаму Савету міністраў, у якім звярнулі ўвагу на даўгабуд у цэнтры Магілёва.

Узначаліў збор подпісаў актывіст Аляксей Паўлоўскі.

- Мы патрабуем жэстачайшэ прыняць меры ў дачыненні да нядбайных чыноўнікаў і дэпутатаў, па віне якіх больш за 20 гадоў кіраўніцтва Беларусі не знаходзіць часу завяршыць будаўніцтва ў Магілёве вучэбна-лабараторнага корпуса са спарткомплексам Беларуска-Расійскага універсітэта, - пазначылі сваю пазіцыю падпісанты.

Яны адзначаюць, што з-за халатнасці і разгільдзяйства мясцовых уладаў, у студэнтаў ВНУ адсутнічаюць годныя ўмовы для вучобы і заняткаў спортам.

- Незразумела, чаму рэзідэнцыі, «Лядовыя палацы», гандлёвыя цэнтры будуюцца паскоранымі тэмпамі, а сацыяльна значныя культурна-навуковыя збудаванні - дзесяцігоддзямі, - дзівяцца магілёўцы.

Паўлоўскі і кампанія спасылаюцца на тое, што ў пашпарце аб'екта дата ўводу пазначаная 2014 годам. Таксама прыводзіцца інфармацыя з афіцыйнага адказу Міністэрства адукацыі, па якім корпус БРУ павінен быў прыняць першых студэнтаў у 2015 годзе.

- Замест шматлікіх рэзідэнцый, палацаў і іншых, не патрэбных народу празмернасцяў, дарэчы было б сродкі накіраваць у патрэбнае народу рэчышча! Мы прапануем сродкі, прызначаныя для імітацыі выбараў у Палату Прадстаўнікоў ад Магілёўшчыны, накіраваць на заканчэнне будаўніцтва корпуса БРУ, - патрабуюць у сваім звароце магілёўцы.

Будаўнічыя работы пачаліся яшчэ ў 1993 г. Тады ўмацавалі Дзябранскі яр і часткова ўзвялі сцены падвала 9-павярховага будынка. У сярэдзіне 90-х гг. работы былі прыпыненыя і аднавіліся толькі ў траўні 2009 г. Быў заглыблены катлаван і падведзены інжынерныя сеткі. З тых часоў праца ідзе вельмі марудна і да гэтага часу корпус навучальнай установы далёкі ад свайго канчатковага выгляду.