Відэа

Архіў

Студзень 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

“М.@rt. Кантакт-2016”: асноўная мэта – зарабіць

02.02.2016 Тэгі: грамадства

З кожным годам фінансавае становішча галоўнага фестывалю горада пагаршаецца.

Пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся арганізатары фэсту, распавёў дырэктар драматычнага тэатра Андрэй Новікаў падчас прэсавай канферэнцыі 2 лютага. Нягледзячы на тое, што ён некалькі разоў акцэнтаваў увагу на тое, што галоўная мэта фестывалю – гэта заробак грошай, дзяржаўныя СМІ гэты момант пакінулі па-за ўвагай.

Між тым, сыходзячы са словаў Новікава, становішча тэатральнай візітоўкі рэгіёну год ад году пагаршаецца. Гэтым годам ізноў не будзе журы, таксама пад пытаннем выхад традыцыйнага “Весніка M.@rt.Кантакта”. Абмеркаванні пасля спектакляў пакуль застаюцца.

- Іншым разам у дзень стаіць і па пяць спектакляў. Відавочна, што члены журы не паспеюць прагледзіць усе. Раней было прасцей, бо мы паказвалі па 10-12 пастановак за фестываль, а зараз у нас будзе 20 удзельнікаў і усяго 22 спектакля. Чым больш іх – тым больш заробак. Зараз гэта галоўнае, што непакоіць, бо ад гэтага залежыць будучыня “M.@rt.Кантакта”, - заявіў Андрэй Новікаў падчас прэсавай канферэнцыі.

Дырэктар не змог патлумачыць, чаму продаж квіткоў стартуе так позна – толькі 3 лютага.

З прэсавай канферэнцыі стала зразумела, што асаблівых зменаў у фармаце фестывалю чакаць не прыходзіцца. Кошт квіткоў будзе такім жа, як і ў тым годзе - ад 100 да 300 тысяч беларускіх рублёў. Адкрыццё ж XI Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «M@рт.Кантакт» адбудзецца 21 сакавіка. У гэтым годзе плануецца паказ спектакляў тэатраў з дзевяці краін свету - Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы, Балгарыі, Арменіі, Украіны, Германіі. У большасці сваёй магілёўскаму гледачу будуць прадстаўлены пастаноўкі тэатраў, якія раней у фестывалі не прымалі ўдзел.

здымак - афіцыйны сайт аблвыканкама.

mspring.online