Прыкладна ў 13.30 7 лютага
маладому чалавеку патэлефанавалі і сказалі, каб ён нават не спрабаваў уцячы.
- Хвілін 20 таму патэлефанавалі, неяк сумбурна прадставіліся - ці то КДБ,
ці то Следчы камітэт. Сказалі, што я размяшчаю забароненую інфармацыю на сваіх
старонках у сацыяльных сетках, хоць ведаю, што гэтага рабіць нельга. Заявілі,
маўляў, супрацоўнічаць вы не хочаце, выправіць або выдаліць таксама, таму
чакайце, вас будуць затрымліваць. Прыгразілі, што мне лепш не тузацца і не
спрабаваць уцячы, - паведаміў Антон карэспандэнту "Магілёўскай
вясны" - Хоць я не ведаю, што яны там убачылі, нічога крымінальнага і
забароненага я не размяшчаў дакладна.
Заўважым, што на старонках "Укантакц��" і Facebook у Антона апошнія
запісы - гэта віншаванні іншых людзей з ягоным Днём нараджэння.
Касцоў чакаў некалькі гадзін, пасля чаго адправіўся ў Кастрычніцкі РАУС, каб высветліць, хто ж яму сапраўды тэлефоніў.
- Я адразу падыйшоў да дзяжурнага. Яны з калегай хутка "прабілі" па сваёй базе, з якога нумара мне тэлефанавалі. Па іх рэакцыі я зразумеў, што яны вельмі здзіўленыя, ў гаворцы паміж імі праскочыла слова "Дзяржынск". Але мне нічога канкрэтнага не сказалі. Затое далі парады - сказалі, каб заўсёды ў такіх выпадках запытваўся, як зваць таго, кто тэлефану, яго званне ці пасаду. Калі адказу няма - то адразу ісці ў міліцыю, - расказаў нам Антон Касцоў пасля візіта ў РАУС. Па словах хлопца, ён напісаў заяву з патрабаваннем высветліць, хто ж так "пажартаваў".Яе прынялі, хутка павінна пачацца раследванне.
Не выключана, што Касцову проста вырашылі перашкодзіць трапіць на сессію ў Польшчу - зараз актывіст навучаецца па праграме Каліноўскага і прыехаў у Магілёў толькі на гэтым тыдні.
У 2013 годзе Антона Касцова ўжо затрымлівалі за дзейнасць у сацыяльных сетках.
Тады яго прызналі стваральнікам групы "ВКонтакте"
"Стоп-падатак" і, адпаведна, арганізатарам аднайменнай акцыі. За гэта
актывіст атрымаў трое сутак.







