Відэа

Архіў

Ліпень 2017
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі змагаецца за добраўпарадкаванне Магілёва

11.02.2016 Тэгі: грамадства

Aктывіст атрымаў некалькі адказаў, якія тычацца паляпшэння гарадской прасторы.

Раней ён звярнуўся ў гарвыканкам з пытаннем пра тое, чаму ў 2015 годзе не адрамантавалі асфальтабетоннае пакрыццё па вул. Якубоўскага каля дамоў №17, 19, 21 і 23.

 У адказе яму намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Вяракса заявіў, што ў першую чаргу рамантаваліся найбольш зношаныя ўчасткі дарогі. На той участак, пра які казаў у сваім звароце Аляксей Паўлоўскі, папросту не хапіла сродкаў, з-за чаго яго ўключылі ў праект плана па добраўпарадкаванні Магілёва на 2016 год.

У гэты ж план ўнесена будаўніцтва тратуара па вул. Чырвонага флоту ў накірунку да паліклінікі №7, пра што паведаміў Паўлоўскаму ў другім адказе кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Віктар Лаўрыновіч.

Трэці адказ Аляксею Паўлоўскаму прыйшоў з МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў», куды актывіст звярнуўся з просьбай забяспечыць смеццевымі скрынямі прыпыначныя пункты "Ольса", "Зеніт", канчатковы аўтобуса №35, а таксама канчатковы прыпынак аўтобусаў № 11 і № 29 па Дняпроўскім бульвары, а таксама прасачыць за парадкам на іх.

Камунальнікі адзначылі, што санітарная становішча на названых прыпынках з'яўляецца здавальняючай, а на пункце «Ольса» смеццевая урна ёсць. На ўсіх астатніх УКП паабяцаў усталяваць скрыні ў першым квартале 2016 года.