Відэа

Архіў

Травень 2017
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Ціхі магілёўскі бунт: пратэст супраць адмены ўказу №40 нікога не сабраў

12.02.2016 Тэгі: акцыі

Арганізатары заклікалі прыйсці ўсіх неабыякавых да галоўнага паштамту ў сваім горадзе, каб выказаць незадавальненне так званым указам “22еўра-10 кг”.

Нагадем, што бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусь з 11 лютага праз указ Аляксандра Лукашэнка №40 абмежаваны 22 эўра і 10 кг (раней былі 200 эўра і 31 кг).

З гэтай нагоды амаль адразу ў сацсетках, у тым ліку датычных магілёўскай інфапрасторы, з’явіліся заклікі прыйсці 12 лютага да будынка галоўпаштамта, каб выказаць незадаволенасць існуючай сітуацыяй.

Аднак ў пазначаны час ля будынку з’явіўся толькі адзін чалавек – каардынатар акцыі ў Магілёве, імя якога мы пазначаць не будзем для ягонай бяспекі.

- Думаў, што збярэцца хаця б чалавек пяць, аднак, відаць, памыліўся. Ну, што казаць, калі нават прадпрымальнікі не хочуць нейкім чынам адстойваць свае правы, то на такі ўказ №40 адрэагуюць яшчэ меней, - распавеў нам каардынатар акцыі.

Актывіст пастаяў з шыльдай “А чаму не проста 2 еўра” каля пятнаццаці хвілін, пасля чаго пакінуў яе на дзвярах пошты. Яшчэ некалькі лістоў з надпісам “Хопіць грабіць свой народ” трапіла ўнутр галоўпаштамта.

- Месцам абралі пошту, бо адсюль часцяком людзі і забіраюць свае пасылкі, якія прыйшлі з-за мяжы. Да таго ж, тут вялікі трафік людзей праходзіць, - патлумачыў нам хлопец.

Нягледзячы на тое, акцыя прайшла ціха, за ўдзельнікам і журналістам амаль увесь час  назіраў мужчына сярэдняга ўзросту, які пакінуў месца падзеі адразу ж, як ўсё скончылася.