Відэа

Архіў

Красавік 2017
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Эканаміст прэзентаваў стратэгію развіцця райцэнтру да 2030 году

13.02.2016 Тэгі: грамадства

Петр Мігурскі разам з паплечнікамі склалі невялікую кніжку, якая распавядае пра асноўныя праблемы і магчымасці, якія ёсць у Круглянскім раёне.

Круглянскі раён, будзем казаць адкрыта, з’яўляецца адным з дэпрэсіўных, - паведаміў эканаміст. – Нашай задачай было знайсці тыя аспекты, якія можна палепшыць ды выправіць.

Як мяркуе эксперт, такія напрацоўкі неабходныя, нават калі ўлады не прыслухаюцца зараз.

- Улада можа і змяніцца. Ці можа змяніцца сітуацыя. Проста неабходна мець той план дзеянняў, каб, калі што, дзейнічаць паспяхова. Гэта ўжо не першая такая праца – раней мы займаліся таксама праектам стратэгіі развіцця Магілёва, Крычава. З аднаго боку, праблемы ў эканоміцы шмат у чым падобныя, з іншага – у кожнага гарадка есць свае асабістыя “фішкі. У Круглым, як мы высветлілі ў 500 жыхароў горада, ёсць вялікі працэнт людзей, якія давяраюць мясцовым уладам – больш за палову і раённаму Савету дэпутатаў, і райвыканкаму. А меней за ўсе выказалі задаволенасць мясцовай раённай лякарняй, больш за 40%, - распавёў Мігурскі. – Нават тыя, хто ў ёй працуюць, без імёнаў, казалі, што лепш туды не трапляць.

Таксама вялікай застаецца праблема адтоку моладзі і людзей увогуле. Па словах эканаміста, за апошнія дзесяць год Круглянскі раён страціў амаль 27 адсоткаў жыхароў.

Пры гэтым ёсць і пэўныя станоўчыя моманты.

- Сапраўды, Круглянскі раён – дастаткова дэпрэсіўны. Аднак я прыкмеціў, што там не так шмат пьяных, як гэта любяць іншым разам выставіць у СМІ. Ды праблема алкагалізму на сяле – гэта, хутчэй стэрэатыпы. Есць там некалькі чалавек, якія заўседы ля крамы за дадаткам. Але гэта не масава – не той час.

Прэзентацыя кнігі адбывалася напрацягу гадзіны ў грамадскім цэнтры “Кола”. Яе наклад – крыху больш за 100 штук, аднак, як выказаўся Петр Мігурскі, з часам такіе выданні будуць усе больш запабтрабаванымі.