Відэа

Архіў

Красавік 2017
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Званок Антону Касцову з "КДБ" апынуўся розыгрышам

15.02.2016 Тэгі: грамадства

Пранкер Яўген Вальноў палічыў арыгінальным жарт пра затрыманне спецслужбамі.

Нагадаем, 7 лютага невядомыя патэлефанавалі Касцову і прыгразілі затрыманнем за пасты ў сацсетках.

- Пазванілі, неяк сумбурна прадставіліся - ці то КДБ, ці то Следчы камітэт. Сказалі, што я размяшчаю забароненую інфармацыю на сваіх старонках у сацыяльных сетках, хоць ведаю, што гэтага рабіць нельга. Заявілі, маўляў, супрацоўнічаць вы не хочаце, выправіць або выдаліць таксама, таму чакайце, вас будуць затрымліваць. Прыгразілі, што мне лепш не тузацца і не спрабаваць уцячы, - паведаміў тады Антон карэспандэнту "Магілёўскай вясны".

Пасля таго, што здарылася, актывіст звярнуўся ў міліцыю з заявай, у якой прасіў даведацца, хто ж яму сапраўды патэлефанаваў.

Праз некалькі дзён у групе «Укантакце» STOP LUKA нехта выклаў аўдыёзапіс размовы, у якім нехта Яўген Вальноў разыгрывае чалавека, чый голас падобны на Антона Касцова.

На сайце пранкера пазначана, што разыграць можна любога чалавека, трэба толькі пералічыць на рахунак пранкера 5 даляраў. Таксама можна «зліць інфармацыю» - пазначыць кантактныя дадзеныя ахвяры і апісаць сітуацыю, з дапамогай якой можна вывесці яе на эмоцыі. Паколькі працэс ананімізіраван, даведацца, хто менавіта «замовіў» Касцова пакуль нельга.

Даведка MSPRING:

Яўген Вальноў - інтэлектуальны прадукт нашага часу. Геніяльны у майстэрстве псіхалагічнай імправізацыі і творчым ламаньні стэрэатыпаў мыслення. У сваіх тэлефонных розыгрышах часта выкарыстоўвае ненарматыўную лексіку, пераступае грамадскія нормы маралі і маральнасці, чым выклікае бурную рэакцыю, выводзіць суразмоўцу з раўнавагі, правакуе выбух эмоцый аж да ашалеласці....Выклікае як нянавісць аб'ектаў тэлефоннага розыгрышу (пранка), так і захапленне слухачоў, у залежнасці ад іх сацыяльнага статусу і сталасці мыслення », - піша пра сябе сам пранкер на старонцы сацыяльнай сетцы« Укантакце».