Відэа

Архіў

Лістапад 2017
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Быхаве распачаўся суд над абвінавачаным у забойстве Аляксандра Шачанка

18.02.2016 Тэгі: суд

В. Л. абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах. Сваю віну ён прызнаў цалкам.

Яму пагражае мінімум 6 гадоў за забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэксу), знішчэнне афіцыйных дакументаў (ч.1 арт.377), незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў (ч.2 арт.295) і рабаванне (ч.1 ст.206).

Першы судовы працэс цягнуўся дзве гадзіны. Першую палову абвінавачаны знаёміўся з матэрыяламі справы, пасля чаго яму была дадзена мажлівасць даць паказанні, ад чаго ён адмовіўся, матываваўшы гэта тым, што хоча паслухаць, што скажуць сведкі па справе.

Пасля гэтага была дапытана сужыцелька Шачанка Надзея Шведава. Сыходзячы з яе слоў, ніякіх негатыўных стасункаў паміж актывістам і В. Л. не было:

- Яны нават не вельмі ведалі адзін аднаго. Канфлікты былі з Лашковым-старэйшым, які нават віламі ледзь аднойчы не забіў Аляксандра. Прабіў галаву, але больш-меньш абышлося. Віталь – проста дурань, які ні за што забіў чалавека. Але кроў за кроў – няхай яму даюць пажыццёвае. Я б дык і расстраляла б, - заявіла падчас допыту Шведава.

Акрамя гэтага, яна заявіла новага сведку – праваабаронцу Барыса Бухеля, які добра ведаў Аляксандра Шачанка і быў першым, хто падняў трывогу, калі актывіст раптам знік. Яго, як і астатніх сведак, плануецца заслухаць у Быхаўскім раённым судзе 19 лютага.

Даведка: 7 жніўня 2014 года авбінавачаны знаходзіўся ў аўто, прыпаркаваным паблізу будынка раённай падатковай інспекцыі. Убачыўшы Шачанка, В. Л. прапанаваў таму сесці ў аўтамабіль і пагаварыць. Падчас размовы актывіст атрымаў удар электрашокерам, пасля чаго быў збіты. Ён памёр на месцы.
Абвінавачаны вывез труп ў лясны масіў паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна, дзе закапаў пад карэнішчам паваленай бярозы, а потым спаліў пашпарт, пенсійнае пасведчанне і іншыя дакументы Шачанка. Знайшлі цела толькі праз год.
Аляксандр Шачанок вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднаразова звяртаўся са скаргамі ў праваахоўныя органы адносна неправамерных дзеянняў асобных супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС, якія пасля падвяргаліся дысцыплінарным спагнанням свайго кіраўніцтва. Займаўся праваабарончай дзейнасцю, браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.