Відэа

Архіў

Травень 2017
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Праваабаронца папрасіў вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас быхаўскай міліцыі

20.02.2016 Тэгі: суд

Барыс Бухель выступіў у якасці сведкі па справе аб забойстве Аляксандра Шачанка.

На другі дзень працэсу былі дапытаныя знаёмая, у якой спыняўся забіты ў Магілёве, бацькі абвінавачанага В.Л., панятыя, а таксама праваабаронца Барыс Бухель, які дапамагаў ахвяры абараняць яго правы.

- Я выступіў і расказаў, якія ў яго з сабой былі асабістыя дакументы, якіх потым нідзе не знайшла міліцыя, і як на працягу некалькіх гадоў пры папушчальніцтве быхаўскай міліцыі разрастаўся бытавы канфлікт паміж Шачанком і бацькам абвінавачанага, які за адзін з некалькіх сваіх нападаў на Шачанка судом Быхаўскага раёна ў 2014 годзе быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І Шачанок знік адразу пасля перадапошняга дня таго судовага паседжання.

Ён збіраўся выступіць і разбіць ўсе довады абароны - мы добра падрыхтаваліся. Падсудны, як высветліла следства, падпільнаваў Шачанка, калі ён выйшаў з будынка суда і забіў яго, на маю думку, каб такім чынам дапамагчы бацьку пазбегнуць больш цяжкага пакарання. Бо паміж Шачанком і падсудным асабістай варожасьці не было, яны не мелі зносінаў. Ва ўсякім выпадку Шачанок на сына свайго крыўдзіцеля мне ніколі не скардзіўся і наогул пра яго не згадваў. Я прасіў вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС, якія сваім халатным стаўленнем да сваіх службовых абавязкаў своечасова не спынілі канфлікт паміж Шачанком і бацькам абвінавачанага, і тым самым не прадухілілі гібель Аляксандра Пракофьевіча.

Суд далучыў усе раздрукоўкі з адказамі рознага міліцэйскага начальства на яго скаргі, дзе яны ў 2012 і ў 2013 гадах неаднаразова прасілі прабачэння за працу сваіх супрацоўнікаў, якіх прыцягвалі да дысцыплінарнай адказнасці, а адзін участковы быў звольнены міністрам МУС. Падсудны і яго адвакат спрабавалі мяне збіць сваімі пытаннямі, але толькі папсавалі ўражанне пра сябе, паколькі сваімі пытаннямі дазволілі мне яшчэ лепш патлумачыць свае довады, - распавёў карэспандэнту сайта праваабаронца.

Пасля Барыса Бухеля выступілі кіраўніца справамі Смалявіцкага сельсавета і старшыня Смалявіцкага сельсавета, якіх запрасілі ў якасці панятых падчас ператрусу дома В. Л. Іх паказанні, у асноўным, тычыліся артыкула за захоўванне боепрыпасаў - абвінавачваны скраў аўтакаўпакі, якія схаваў дома. Там жа, адначасова, былі выяўленыя баявыя патроны часоў ВАВ.

Пасля абеду былі дапытаныя бацькі падсуднага, аднак нейкіх канкрэтных довадаў у абарону сына яны не змаглі прад'явіць.

У канцы пасяджэння падсудны заявіў хадайніцтва, у якім прывёў мноства прыкладаў, калі яго затрымлівалі за адміністрацыйныя парушэнні, у тым ліку за бойкі. Прычынай іх, нібыта, стала траўма галавы.

Адзначым, аднак, што тры медыцынскія экспертызы прызналі падсуднага адэкватным.

Працяг суда прызначана на 11 гадзін раніцы 4 сакавіка.