Відэа

Архіў

Верасень 2017
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Улады Беларусі адказалі ААН: правы журналіста не парушаныя

26.02.2016 Тэгі: суд

Камітэт па Правах чалавека ААН пераслаў журналісту-фрылансер Алесю Буракову адказ, які далі ўлады ў адказ на ягоную скаргу.

У сваім адказе «кампетэнтныя органы» адзначылі, што Буракоў выкарыстаў усе ўнутраныя магчымасці для абскарджання пастановы суда Ленінскага раёна, паводле якой яго прызналі вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

- Права Буракова на свабоднае выказванне думкі ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах парушана не было. Акрамя таго, устаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадак акрэдытацыі ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі не можа разглядацца як абмежаванне названага права па сэнсе пункта 3 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, - пазначана ў адказе.

Сам Алесь Буракоў бачыць пазітыўны сігнал у тым, што дзяржава адрэагавала так хутка:

- Наколькі я ведаю, беларускія ўлады заўсёды цягнуць з адказамі ў ААН да апошняга, каб было менш праблем. Аднак у нас жа цяпер, нібыта, ідзе лібералізацыя і таму ім, у тым ліку, даводзіцца мірыцца з пазіцыямі міжнародных інстанцый. Думаю, ААН вырашыць справу на перавагу мне, таму што нічога канкрэтнага дзяржава так і не адказала, абмежаваўшыся словамі, што яна не вінавата, - пракаментаваў адказ журналіст.

Нагадаем, што 8 кастрычніка 2014 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Алеся Буракова вінаватым па адміністратыўным артыкуле за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта матэрыялу "Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?", які быў размешчаны 25 жніўня 2014 года на сайце нямецкага радыё “Deutsche Welle”. За гэта яго аштрафавалі на 6 мільёнаў рублёў.

Журналіст-фрылансер спрабаваў абскарджваць пастанову суда Ленінскага раёна ў абласным судзе, у тым ліку і праз старшыню, і ў Вярхоўным Судзе, але дзяржаўныя інстанцыі не сталі на бок Буракова. Пасля гэтага ён вырашыў звярнуцца ў Камітэт па Правах чалавека ААН. 28 лiпеня журналіст адправіў сваю скаргу разам з дадаткамі, якіх атрымалася больш за 30 лістоў. Падрыхтаваць яе яму дапамаглі праваабаронцы Барыс Бухель і Леанід Судаленка.