Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Зварот прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з нагоды пачатку збору сродкаў для праваабаронцы Алеся Бяляцкага

15.12.2011 Тэгі: дапамога

24 лістапада 2011 г. судом Першамайскага раёна г. Мінска віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Нягледзячы на абстрактны характар абвінавачання, абсалютную адсутнасць доказаў, вялікую колькасць працэсуальных парушэнняў, супярэчанне абвінавачання беларускаму заканадаўству і міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь, суд беспадстаўна прызнаў вінаватым Алеся Бяляцкага ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, праігнараваўшы аб’ектыўныя сведчанні пра тое, што замежныя сродкі накіроўваліся не на ягоную карысць, а выключна на вызначаныя мэты праваабарончай дзейнасці. У сувязі з гэтым дадзеныя сродкі не з’яўляліся аб’ектам падаткаабкладання. Насуперак заканадаўству суд прызнаў сродкі, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” у якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага. Працэс па справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў чарговы раз паказаў, што ў Беларусі адсутнічае незалежны і аб’ектыўны суд.

Алесь Бяляцкі не прызнае сваёй віны ў інкрымінаваным яму злачынстве і настойвае на сваім апраўданні. Прысуд абскарджаны згодна з заканадаўствам у касацыйным парадку ў Мінскі гарадскі суд.

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, асуджаем незаконны прысуд Алесю Бяляцкаму і, улічваючы палітычную матываванасць справы, лічым, што ў дадзенай сітуацыі неабходна прыкласці ўсе намаганні для найхутчэйшага яго вызвалення.

Мы заклікаем беларускае грамадства праявіць салідарнасць з Алесем Бяляцкім і Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, які ў экстрэмальных умовах вось ужо 15 год бароніць правы беларускіх грамадзянаў.

У сувязі з гэтым, з мэтай найхутчэйшага вызвалення Алеся Бяляцкага ці як мінімум змены меры стрымання альбо змякчэння надзвычай жорсткага прысуду, мы распачынаем кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці “шкоды, нанесенай злачынствам”.

Сума, якую неабходна сабраць, складае 757.526.717 (семсот пяцьдзесят сем мільёнаў пяцьсот дваццаць шэсць тысяч семсот сямнаццаць) рублёў.

Гэтую суму важна ўнесці да разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе, таму сабраць неабходныя сродкі мы просім як мага хутчэй, на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў, каб гэта магло паўплываць на вызначэнне касацыйнай інстанцыі.

Сума, якую неабходна ўнесці, сапраўды вельмі вялікая, але пасільная, калі беларускае грамадства праявіць свае найлепшыя якасці – салідарнасць, адказнасць, імкненне і волю да справядлівасці.

Мы падкрэсліваем, што пералічэнне гэтых грашовых сродкаў не азначае прызнання віны Алесем Бяляцкім – гэта толькі наша салідарная акцыя, накіраваная на вызваленне незаконна асуджанага праваабаронцы.

Грошы ў любым памеры могуць быць пералічаныя на рахунак, адкрыты на імя жонкі Алеся Бяляцкага:

Філіял №529 “Белсвязь” ААТ “АСБ Беларусбанк”, код банка 720,

код плацяжу: 3819382100776

№ банкаўскага ўкладу: 01053568

від плацяжа: ахвяраванне (альбо дабраахвотны плацеж)

Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.

Увага! Грошы могуць пералічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У далейшым сродкі будуць накіраваны на адпаведны дзяржаўны рахунак.

Шаноўныя грамадзяне, мы просім кожнага пералічыць любую магчымую для Вас суму грошай у якасці ахвяравання праз аддзяленні банкаў, а арыгінал квітанцыі даслаць на адрас: 220012 г. Мінск, пр. Незалежнасці, д.78а, кв.48.

Таксама з намі можна звязацца па тэлефоне +375 17 3310844 ці праз электронную скрыню viasna@spring96.org

Алег Гулак,

Інна Кулей,

Алена Танкачова,

Жанна Літвіна,

Сяргей Мацкевіч,

Валянцін Стэфановіч,

Аляксандр Мілінкевіч,

Раіса Міхайлоўская,

Таццяна Рэвяка,

Алег Волчак.

 

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"