Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

“Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю працу!

24.01.2012

Нягледзячы на сённяшняе вызначэнне Менскага гарадскога суда, Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягне сваю працу ў поўным аб’ёме і пакуль яшчэ ў тым жа памяшканні, у якім знаходзіўся дагэтуль.

“Мы, безумоўна, прагназавалі такое развіццё падзеяў. Аднак мы не бачым падставаў для таго, каб наш офіс бліжэйшым часам быў канфіскаваны. І нават у сітуацыі, калі праз некаторы час, магчыма, у нас яго адбяруць, мы пастараемся як мага хутчэй знайсці ўсе магчымасці, каб стала працягнуць працу ў іншым памяшканні”, - адзначае сябра Рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што любыя віды пераследу, затрыманні, арышты, канфіскацыі ніколі не спыняць працу “Вясны”, паколькі яна надзвычай важная і патрэбная беларускаму грамадству.