Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёвец спрабуе дазнацца ў гарвыканкаме аб планах уладаў у пытанні папулярызацыі ровараў

29.03.2012
Кірыл Грыхін. Фота Радыё Свабода
Кірыл Грыхін. Фота Радыё Свабода

Паводле велааматара Кірыла Грыхіна, ў горадзе няма ўмоваў для раварыстаў: адсутнічаюць веладарожкі, няма парковак для ровараў, а таксама адсутнічаюць турыстычныя вела-маршруты.

Каб дазнацца, як збіраецца мясцовая ўлады вырашаць усе гэтыя пытанні, велааматар звярнуўся да чыноўнікаў з пісьмовай заявай.

“Мяне цікавіць, ці будуць будавацца роварныя дарожкі ў горадзе уздоўж існуючых дарог і пры праектаванні новых. Усе еўрапейскія гарады прыстасаваныя для язды на роварах, чаго нельга сказаць пра нашы. А шкада, бо праз ровары можна вырашыць транспартную праблему ў горадзе, у тым ліку і праблемы з недахопам парковак”, - гаворыць актывіст.

Кірыл Грыхін таксама адзначае, што перавага ровараў над аўтамабілямі заключаецца ў іх экалагічнасці. Акрамя гэтага людзі, якія аддаюць перавагу гэтаму віду транспарта, больш здаровыя і трэніраваныя.

Трэба адзначыць, што ў Магілёве за папулярызацыю ровараў выступаюць актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” і нефармальнае згуртаванне раварыстаў, якія змагаюцца за прыстасаванне горада для язды на роварах.