Відэа

Архіў

Студзень 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Бабруйск: Канстанціна Локцева на працы не ўзнавілі

23.04.2012
Канстанцін Локцеў
Канстанцін Локцеў

20 красавіка ў Бабруйску прайшло заключнае судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева да працадаўцы. Нагадаем, што бабруйскага актывіста звольнілі з кацельнай у летніку “Мечта” ў лютым, ён лічыць, што гэтае рашэнне начальства было палітычна матываваным.

Першае паседжанне адбылося 12 красавіка, на ім суддзя Таццяна Карапецян заслухала паказанні сведак. 20 красавіка суддзя вынесла рашэнне, па якім “Жымкалгас” мусіць толькі заплаціць Канстанціну Локцеву кампенсацыю ў суме 2 293 000 рублёў.

 

-З прадпрыемства спагналі грошы на маю карысць, за недаплату па сумяшчэнні прафесій. Знайшлі ў іх яшчэ некалькі парушэнняў. Тым не менш, на працы мяне не ўзнавілі. Дарэчы, юрыст мне ад пачатку казаў, што дабівацца нечага менавіта па гэтым пытанні -- марная справа. Суддзя бачыла негатыўнае стаўленне да мяне з боку кіраўніцтва “Жылкамгаса”, відавочна, праблемы з імі працягваліся б у мяне і далей. Нягледзячы ні на што лічу, што пазмагацца варта было, - расказаў пасля суда Канстанцін Локцеў.  

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"