Відэа

Архіў

Студзень 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Агляд-хронiка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе

07.06.2011

Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэнняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змагання прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай грамадскасці за асноўныя правы і свабоды.

Сярод  асноўных парушэнняў – палітычна матываваны крымінальны і адміністрацыйны пераслед, папіранне свабоды слова, забарона мірных сходаў, адмаўленне ў праве на асацыяцыю.

У агляд-2010 таксама ўключаны дадаткі – гэта заявы Праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама міжнародныя дакументы, датычныя парушэнняў правоў у Беларусі.

Акрамя таго, у кнізе ўпершыню змешчана маніторынгавая табліца з інфармацыяй аб адміністрацыйна затрыманых і пакараных дэмакратычных актывістах “Спіс рэпрэсаваных-2010”, куды занесеныя тыя дадзеныя, якімі валодаюць праваабаронцы – прозвішчы асуджаных і прозвішчы судздзяў, што выносілі прысуды.

У аглядзе выкарыстаны фотаздымкі з інтэрнэт-крыніцаў  photo.bymedia.net, belapan.by, nn.by, svaboda.org, spring96.org і інш.

Спампаваць "Агляд-Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе" [5.5 Mb, pdf]