Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Паўлоўскаму-малодшаму не дазволілі пікетаваць Акадэмію навук

29.05.2012
Аляксей Паўлоўскі. Фота Радыё Свабода
Аляксей Паўлоўскі. Фота Радыё Свабода

Малады вучоны збіраўся зладзіць пікет каля Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь 30 траўня. З дапамогай пікета Аляксей Паўлоўскі хацеў прыцягнуць увагу да праблемы з непрадастаўленнем адміністрацыяй інстытута месца ў інтэрнаце.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адмову ў правядзенні пікета аргументаваў тым, што ў гэты час на вуліцы Акадэмічнай будуць адбывацца рамонтныя працы.

Бацька Аляксея Аляксей Паўлоўскі лічыць, што адказ з выканкаму з’яўляецца банальнай адпіскай.

“Прадстаўнікі ўлады не хочуць выносіць на публіку праблему, звязаную з недахопам ложка-месцаў у інтэрнатах і непрадастаўлення іх маладым навукоцам. Усё гэта сведчыць пра стан нашай сучаснай беларускай навукі. Што можна казаць пра нейкія навуковыя поспехі, калі элементарна маладым вучоным не даюць месца, дзе жыць”, - кажа Паўлоўскі-старэйшы.

Праз непрадастаўленае маладому навукоўцу ложка-месца ў інтэрнаце ён вымушаны здымаць пакой у кватэры. Амаль уся стыпендыя Аляксея ідзе на аплату жытла.

Нагадаем, што аспірант Аляксей Паўлоўскі пасля скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі на непрадастаўленне яму ложка-месца ў інтэрнаце быў выключаны з аспірантуры. Праз суд ён здолеў аднавіцца. Выкладчыкі прызналі, што ў яго няма праблем з засваеннем навуковага працэсу, і гадавы курс ён асіліў фактычна за два месяцы. У магістратуры, якую ён скончыў у Магілёве, Аляксей меў сярэдні бал “дзевяць”.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"