Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Ліхавід зноў патрапіў у штрафны ізалятар

16.06.2011
Крыніца: Радыё Рацыя
Мікіта Ліхавід. Фота: http://prava.vitebsk.cc
Мікіта Ліхавід. Фота: http://prava.vitebsk.cc

Палітвязень Мікіта Ліхавід чацверты раз за месяц змешчаны ў штрафны ізалятар – на гэты раз адміністрацыя Наваполацкай калоніі абвінаваціла асуджанага за Плошчу ў неданясенні на сваіх сукамернікаў.

Паводле маці актывіста Алены Ліхавід, такім чынам хлопец у штрафным ізалятары сядзіць ужо 35 дзён. Учора ў калоніі актывіста наведала адвакат Дар’я Ліпкіна.

- Ён выразна заняў сваю пазіцыю і адыходзіць ад яе не збіраецца. Была наладжана праверка, якая падчас агляду камеры №1 выявіла забароненыя для выкарыстання прадметы. Дзяжурнам па камеры быў прызначаны Ліхавід, які не выканаў абавязкі дзяжурнага і не паведаміў аб наяўнасці забароненых прадметаў.

Паводле рашэння начальніка атрада “Каранцін” Наваполацкай калоніі Аляксандра Панкрата, віна Ліхавіда – у неданясенні пра наяўнасць у штрафной камеры цыгарэт у асуджаных. Сам актывіст Руху “За свабоду” ад дачы тлумачэнняў і прызнання сябе вінаватым адмаўляецца з той прычыны, што лічыць пераслед удзел у акцыі 19 снежня незаконным.

29 сакавіка бягучага году прысуд Мікіце Ліхавіду – 3,5 гады турмы – агучыла суддзя Партызанскага раёна Мінску Наталля Пыкіна.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Мінск.