Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Прафсаюзны актывіст Аляксей Паўлоўскі адмовіўся здаваць 15 000 рублёў на суботнік

29.06.2011
Тэкст заяваў
Тэкст заяваў

Адміністрацыя ААТ “Прамжылбуд” 28 чэрвеня пачала браць заявы ў рабочых гэтай арганізацыі аб тым, што яны дабраахвотна просяць утрымаць з іх заробку грашовыя сродкі ў памеры 15 000 рублёў на будаўніцтва новай сярэдняй школы №45 ў мікрараёне “Спутнік”. Адметнасцю збора гэтых сродкаў з’яўляецца тое, што ў заяве стаіць дата 24 чэрвеня, а суботнік ужо адбыўся 25 чысла.

Прафсаюзны актывіст Аляксей Паўлоўскі адзначае, што ён наадрэз адмовіўся падпісвацца пад такой заявай.

“Калі мне паказалі гэтую заяву, то я сказаў, што не пастаўлю пад ёй свайго подпісу. А калі ў мяне вылічаць гэтую суму з заробка, то я вярну яе праз суд, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - у адказ адміністрацыя будаўнічай фірмы мяне папярэдзіла вусна, што працоўны кантракт са мной не будзе працягнуты і мне засталося дапрацаваць толькі да 2 лютага 2012 года”.

Аляксей адзначае, што нават у савецкія часы людзям, якія выходзілі на суботнік, плацілі грошы. Зараз жа іх толькі адымаюць.

“Усе астатнія рабочыя падпісалі гэтыя заявы, бо баяцца згубіць свае працоўныя месцы”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.