Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Жыхароў Магілёўшчыны ізноў просяць галасаваць “за стабільнасць”

21.08.2012 Тэгі: выбары

21 жніўня сайт магілёўскага аблвыканкама размясціў “Зварот каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый магілёўскай вобласці да выбаршчыкаў”, які быў прыняты яшчэ 7 жніўня.

У звароце гаворыцца, што ад вынікаў гэтых выбараў залежыць “наша будучыня, будучыня дзяцей і ўнукаў, сацыяльны мір і стабільнасць у грамадстве”. Выбаршчыкаў просяць абраць дэпутатамі ад вобласці “найбольш ініцыятыўных, прыстойных і адказных грамадзян, якія шчыра імкнуцца зрабіць нашае жыццё лепшым”.

“Мы спадзяемся, што вы, паважаныя суайчыннікі, выявіце сваю выбарчую актыўнасць і аддадзіце галасы за кандыдатаў у дэпутаты, якія здольныя забяспечыць курс дынамічнага развіцця Беларусі”, - пішуць аўтары зварота.

Верагодна, гэты зварот у хуткім часе з’явіцца ва ўсіх гарадскіх газетах вобласці. Прынамсі, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у газеце “Бабруйскае жыццё” быў надрукаваны зварот гэтага ж савета пад назвай “Сохранить и приумножить”, і ў ім утрымліваўся той жа заклік да галасавання “за стабільнасць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”