Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Бабруйск: У сваім радыё- і тэлевыступе Мацвей Хатары заклікаў бабруйчан байкатаваць выбары

24.08.2012 Тэгі: выбары

Сябра АГП, зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Першамайскай выбарчай акрузе Мацвей Хатары сёння запісваў свой выступ для радыё і тэлебачання.

Сябра яго ініцыятыўнай групы і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў адзначыў, што запіс прайшоў нармальна "калі, натуральна, выступ не парэжуць".

- На тэлебачанні нам сказалі, што адзняты матэрыял яны яшчэ павінны адправіць у выбарчую камісію, і там павінны вырашыць, пускаць яго ў эфір, ці не, - адзначыў Віктар Бузінаеў. - Па сутнасці, у выступе ўсё было ў межах партыйнай праграмы, выказвалася наша меркаванне наконт гэтага "выбар-шоў".

Таксама ў выступе Мацвей заклікаў бабруйчан не ісці галасаваць. Малады кандыдат кажа, што ён за "байкот гэтых выбараў дзеля свабодных выбараў". 

Ініцыятыўная група адзінага бабруйскана дэмакратычнага кандыдата плануе адзняць падобны зварот самастойна і распаўсюдзіць яго праз незалежныя СМІ.

Калі выступ Мацвея Хатары пройдзе цэнзуру, яго можна будзе ўбачыць на канале "Беларусь-2", 27 жніўня, з 19.05 да 19.20.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”